«Сачэнне за паштовымі адпраўленнямі»

Перейти вниз

«Сачэнне за паштовымі адпраўленнямі»  Empty «Сачэнне за паштовымі адпраўленнямі»

Ствараць тэмы автор Aliaksandra в Пн Чэр 04, 2018 11:02 pm

Старонка адпраўкі зварота:
http://vopr.belpost.by/indexbel.php


У бягучы момант на сайце РУП «Белпошта» у раздзеле «Сачэнне за паштовымі адпраўленнямі”, даступным па спасылцы https://webservices.belpost.by/searchBy.aspx напісана:
“На дадзенай старонцы Вы можаце прасачыць толькі дастаўку міжнародных паштовых адпраўленняў. Для сачэння за дастаўкай унутрырэспубліканскіх адпраўленняў скарыстайцеся рускамоўнай версіяй сэрвісу.”

У ранейшых адказах на звароты грамадзян, у прыватнасці, ў адказе ад 26.09.2016 №09/I/1252/273 напісана: "Беларуская версія старонкі «Сачэнне за паштовымі адпраўленнямі» на афіцыйным сайце РУП «Белпошта» знаходзіцца ў распрацоўцы і будзе размешчана ў бліжэйшы час."

У адказе ад 06.2017 №09/1/614 напісана:
"... сачэнне за паштовымі адпраўленнямі можа ажыццяўляцца толькі на рускамоўнай старонцы сайта."

У адказе ад 07.07.2017 №09/И/614/1/266 напісана:
"Маніторынг наведвальнасці старонкі Інтэрнэт-сайта РУП «Белпошта» «Сачэнне за паштовымі адпраўленнямі» паказаў, што ў асноўным карыстальнікамі паслуг выкарыстоўваюцца старонкі «Сачэнне за паштовымі адпраўленнямі» на рускай і англiйскай мовах.
З улікам вышэйпададзенага вядзенне старонкі Інтэрнэт-сайта «Сачэнне за паштовымі адпраўленнямі» будзе ажыццяўляцца ў далейшым толькі на рускай і англiйскай мовах."

У адпаведнасці з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы.
Згодна з артыкулам 2 закона "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" ад 26 студзеня 1990 г. № 3094-XІ "Рэспубліка Беларусь забяспечвае ўсебаковае развіццё і функцыянаванне беларускай і рускай моў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця". Згодна з артыкулам з таго ж закона "Грамадзяне маюць права выбіраць мову зносін" і згодна з артыкулам 6 "стварэнне перашкод і абмежаванняў у карыстанні імі (дзяржаўнымі і іншымі нацыянальнымі мовамі)... цягнуць устаноўленую законам адказнасць."

Лічу адсутнасць беларускамоўнай версіі старонкі для сачэння за ўнутрырэспубліканскімі адпраўленнямі "стварэннем перашкодаў у карыстанні дзяржаўнымі мовамі".

Патрабую:
1. У прымальны тэрмін распрацаваць беларускамоўную версію старонкі "Сачэнне за паштовымі адпраўленнямі" і паведаміць аб плануемым канкрэтным тэрміне з'яўлення такой версіі.
2. Прыцягнуць да дысціплінарнай адказнасці асобу(-аў), адказных за выпрацоўку тэхнічных патрабаванняў да сайта РУП «Белпошта", як асобу(аў), якія свядома стварылі перашкоды і абмежаванні для карыстання дзяржаўнай мовай на этапе дызайну сістэмы.
3. Забяспечыць выкананне закона "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" пры распрацоўцы любых інфармацыйных сістэм РУП "Белпошта" у будычыні.

У адпаведнасці з законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” прашу падрабязны і па сутнасці адказ даслаць у элетронным і папяровым выглядзе.
З павагай,


Папярэднія адказы.
«Сачэнне за паштовымі адпраўленнямі»  010
«Сачэнне за паштовымі адпраўленнямі»  110
«Сачэнне за паштовымі адпраўленнямі»  210

Aliaksandra

Кол-у паведамленняў : 118
Дата регистрации : 23/10/2017

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Вярнуцца да пачатку


 
Права доступа к этому форуму:
Вы не можаце адказваць на паведамленні