Міністэрства адукацыі - адказ на калектыўны зварот ад 2 мая 2018 г. на асабістым прыёме ў міністра Карпенкі І.В.

Перейти вниз

Міністэрства адукацыі - адказ на калектыўны зварот ад 2 мая 2018 г. на асабістым прыёме ў міністра Карпенкі І.В. Empty Міністэрства адукацыі - адказ на калектыўны зварот ад 2 мая 2018 г. на асабістым прыёме ў міністра Карпенкі І.В.

Ствараць тэмы автор Павал Колас в Чт Трав 31, 2018 2:33 pm

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Накіроўваецца па электроннай пошце



30.05.2018 № 02-02-1033-Кол-(0)-0

Курышка М.В.
marynakuryshka@gmail.com
(для інфармавання зацікаўленых)

У Міністэрстве адукацыі разгледжаны калектыўны зварот, які паступіў 2 мая 2018 г. на асабістым прыёме ў Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Карпенкі І.В., па пытанні арганізацыі ва ўстановах дашкольнай адукацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове. Паведамляем наступнае.
Па пытанні 1
У адпаведнасці з артыкулам 40 Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2000 г. № 361-З ”О нормативных правовых актах Республики Беларусь“ падрыхтоўка праектаў нарматыўных прававых актаў ажыццяўляецца на планавай аснове (у тым ліку нарматыўных прававых актаў аб унясенні змяненняў і (або) дапаўненняў). Прапановы па ўнясенні змяненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16 жніўня 2011 г. № 234 ”О порядке постановки на учет детей, нуждающихся в определении в учреждение образования для получения дошкольного образования“ будуць разгледжаны пры планавай карэкціроўцы актаў заканадаўства.
Дадаткова інфармуем, што пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у дачыненні да грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў або юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь, іншых арганізацый органы кіравання адукацыяй кіруюцца ”Инструкцией о порядке ведения делопроизводства по административным процедурам в государственных органах, иных организациях“, зацверджанай пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2009 г. № 39.
Міністэрства адукацыі рэкамендавала органам кіравання адукацыяй пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у дачыненні да зацікаўленых асоб уключыць у рэгістрацыйна-кантрольныя формы рэквізіты, неабходныя для забеспячэння ўліку заяў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх на выбар адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь (рускай, беларускай). Дадзеная мера дазволіць своечасова планаваць неабходную колькасць груп з улікам запытаў бацькоў (законных прадстаўнікоў) на жаданую мову навучання.
Па пытанні 2
Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы адкрываюць установы дашкольнай адукацыі, фарміруюць ва ўстановах дашкольнай адукацыі групы з беларускай мовай навучання і выхавання на падставе сацыяльнага заказу. Развіццё ў г. Мінску сеткі ўстаноў (груп) дашкольнай адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання залежыць ад колькасці выхаванцаў, бацькі (законныя прадстаўнікі) якіх выказалі пажаданне аб арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове.
Па інфармацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама (ліст ад 17.05.2018 г. № 6-4-03/567), у кожным адміністратыўным раёне г. Мінска з улікам пажаданняў бацькоў (законных прадстаўнiкоў) непаўналетнiх адкрыты групы з беларускай мовай навучання і выхавання. У 2018/2019 навучальным годзе ва ўстановах дашкольнай адукацыі г. Мінска такіх груп будзе функцыянаваць 149 (у 111 установах дашкольнай адукацыі).
Па пытаннях 3,5-6
Падрыхтоўка спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй па спецыяльнасці 2-01 01 01 ”Дашкольная адукацыя“ ажыццяўляецца 17 каледжамі, раўнамерна размеркаванымі па тэрыторыі рэспублікі: Мінскім гарадскім педагагічным каледжам, Нясвіжскім дзяржаўным каледжам імя Якуба Коласа, Бабруйскім дзяржаўным каледжам імя А.Я.Ларына, Рагачоўскім дзяржаўным педагагічным каледжам, Гомельскім дзяржаўным педагагічным каледжам імя Л.С.Выгоцкага, Полацкім каледжам і Аршанскім каледжам установы адукацыі ”Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П.М. Машэрава“ і іншымі.
Тыпавыя вучэбныя планы па спецыяльнасці 2-01 01 01 ”Дашкольная адукацыя“ змяшчаюць вучэбныя дысцыпліны па вывучэнню беларускай мовы і літаратуры ў колькасці 176 гадзін. Акрамя таго, на беларускай мове вывучаюцца дысцыпліны ”Сучасная беларуская мова“ (54 г.), ”Беларуская мова (прафесійная лексіка)“ (20 г.),”Беларуская дзіцячая літаратура“ (64 г.).
Падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па спецыяльнасці 1-01 01 01 ”Дашкольная адукацыя“ ажыццяўляецца ўстановамі адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”, ” Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна“, ”Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы“, ”Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова“, іншымі ўстановамі вышэйшай адукацыі.
Адукацыйны стандарт вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці 1-01 01 01 ”Дашкольная адукацыя“ прадугледжвае абавязковае вывучэнне студэнтамі вучэбнай дысцыпліны ”Беларуская мова“ ў аб’ёме 326 гадзін. Таксама па-беларуску выкладаюцца вучэбныя дысцыпліны ”Развіццё беларускага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту“, ”Дзіцячая літаратура“ і іншыя.
З мэтай удасканалення прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах (групах) дашкольнай адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання інстытутамі развіцця адукацыі праводзяцца семінары-практыкумы панарамы вопыту, выставы і іншыя мерапрыемствы.
Да прыкладу, дзяржаўнай установай адукацыі ”Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі“ у маі, жніўні 2018 года для кіраўнікоў, выхавацелей дашкольнай адукацыі, музычных кіраўнікоў, кіраўнікоў фізічнага выхавання ўстаноў дашкольнай адукацыі запланавана правядзенне семінара ”Арганізацыя адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі“.
З мэтай павышэння ўзроўню валодання беларускай мовай кіраўнікамі і педагагічнымі работнікамі ўстаноў дашкольнай адукацыі ў межах павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўцы кадраў адукацыі дзяржаўнай ўстановай адукацыі ”Акадэмія паслядыпломнай адукацыі“ ў 2018—2019 гадах запланавана рэалізацыя вучэбных праграм па дысцыплінах: ”Ідэалогія беларускай дзяржавы“, ”Нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыі“, ”Культура маўлення“, ”Беларуская мова (прафесійная лексіка)“, ”Методыкі дашкольнай адукацыі“, ”Сусветная і айчынная дзіцячая літаратура“.
Разам з тым Міністэрства адукацыі звярнула ўвагу органаў кіравання адукацыяй на неабходнасць якаснага падбору кадраў ва ўстановы (групы) адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання, а таксама на неабходнасць пашырэння ўзаемадзеяння з установамі сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі па пытаннях падрыхтоўкі адпаведных спецыялістаў.
Па пытанні 4
З мэтай падрыхтоўкі якаснай вучэбна-метадычнай літаратуры для ўстаноў дашкольнай адукацыі ў 2017 годзе навукова-метадычнай установай ”Нацыянальны інстытут адукацыі“ Міністэрства адукацыі праведзены конкурс на стварэнне вучэбна-метадычных комплексаў для ўстаноў дашкольнай адукацыі па наступных адукацыйных галінах: “Дзіця і грамадства”, “Элементарныя матэматычныя ўяўленні”, “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”, “Навучанне грамаце”. Па выніках конкурсу ў план выдання вучэбнай і вучэбна-метадычнай літаратуры да 2019/2020 навучальнага года ўключаны 12 вучэбных выданняў на беларускай мове .
Навукова-метадычнай установе ”Нацыянальны інстытут адукацыі“ Міністэрства адукацыі будзе даручана ў межах рэспубліканскага маніторынгу якасці адукацыі ў 2018/2019 навучальным годзе правесці анкетаванне педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з мэтай вывучэння іх меркаванняў аб якасці вучэбна-метадычных выданняў для ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай мовай навучання.
Па пытаннях 7-8
Згодна артыкулу 111 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (далей – Кодэкс) кіраванне ў сферы адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі; распрацоўка прагнозаў патрэбнасцей у кадрах для адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі; арганізацыя павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі спецыялістаў, рабочых, служачых падпарадкаваных арганізацый знаходзіцца ў кампетэнцыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі (праверку адпаведнасці адукацыі адукацыйнаму стандарту, вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм, адукацыйнай дзейнасці патрабаванням заканадаўства) ажыццяўляюць упаўнаважаныя дзяржаўныя органы (артыкул 124 Кодэкса). Пры гэтым кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі ажыццяўляецца незалежна ад мовы навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі.
Міністэрства адукацыі даручыла органам кіравання адукацыяй у 2018/2019 навучальным годзе ажыццявіць кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі ў групах з беларускай мовай навучання і выхавання.
Па пытанні 9
У адпаведнасці з артыкулам 24 Закона Рэспублікі Беларусь ˮО государственной службе в Республике Беларусь“ (далей ‒ Закон) права на паступленне на дзяржаўную службу маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якiя дасягнулi васемнаццацiгадовага ўзросту, валодаюць дзяржаўнымi мовамi Рэспублiкi Беларусь i адпавядаюць iншым патрабаванням, устаноўленым гэтым Законам, іншымі заканадаўчымі актамі аб дзяржаўнай службе. Заканадаўствам аб дзяржаўнай службе крытэрыі і стандарты валодання беларускай мовай дзяржаўнымі служачымі не ўстаноўлены.
Адначасова інфармуем, што ў сваёй прафесійнай дзейнасці дзяржаўныя служачыя Міністэрства адукацыі пастаянна ўжываюць беларускую мову пры падрыхтоўцы нарматыўных прававых актаў, дакладаў, аналітычнай інфармацыі, адказаў на звароты грамадзян.
Ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі таксама створаны адпаведныя ўмовы (матэрыяльна-тэхнічная база, кадравае і навукова-метадычнае забеспячэнне), якія дазваляюць сфарміраваць у педагагічных работнікаў неабходныя ўменні і навыкі для выканання ў далейшым сваіх прафесійных абавязкаў.
Па пытанні 10
Навуковыя даследаванні ў Рэспубліцы Беларусь па шырокаму колу пытанняў, у тым ліку па псіхалогіі і лінгвістыцы, выконваюцца ў рамках тэматыкі дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў навуковых раздзелаў дзяржаўных праграм.
Тыпавымі штатамі і штатнымі нарматывамі колькасці работнікаў дашкольных устаноў, зацверджанымі пастановай Міністэрства адукацыі ад 10 мая 2000 г. № 17, прадугледжана пасада ”педагог-псіхолаг“.
Кваліфікацыйным даведнікам пасад служачых, занятых у адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь ад 28 карасавіка 2001 г. № 53, устаноўлена, што ў службовыя абавязкі педагога-псіхолага ўваходзіць ажыццяўленне педагагічнай дзейнасці, накіраванай на сацыяльную адаптацыю навучэнцаў, аказанне ім псіхалагічнай дапамогі; правядзенне сумесна з іншымі спецыялістамі паглыбленых псіхадыягнастычных абследаванняў навучэнцаў, якія маюць патрэбу ў псіхалагічнай дапамозе і падтрымцы; арганізацыю і правядзенне індывідуальнай і групавой псіхалагічнай карэкцыі, накіраванай на выпраўленне асаблівасцяў асобы, якія прыводзяць да псіхалагічных праблем. Педагог-псіхолаг вядзе псіхалагічнае кансультаванне, накіраванае на садзейнічанне ўдзельнікам адукацыйнага працэсу ў рашэнні псіхалагічных праблем асобы і міжасобасных адносін, праводзіць псіхалагічную прафілактыку, накіраваную на своечасовае папярэджанне магчымых парушэнняў у станаўленні і развіцці асобы навучэнцаў і міжасобасных адносін, аказвае дапамогу сям’і ў гарманізацыі дзіцяча-бацькоўскіх ўзаемаадносін, эфектыўным выхаванні дзяцей і інш.
Адпаведна, пры выяўленні ў выхаванцаў сімптомаў псіхалагічнага дыскамфорту па тых ці іншых прычынах індывідуальную і групавую псіхалагічную карэкцыю ва ўстановах дашкольнай адукацыі арганізуе і праводзіць педагог-псіхолаг.
У адпаведнасці з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь ”Об обращениях граждан и юридических лиц“ адказ Міністэрства адукацыі можа быць абскарджаны ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Міністр І.В.Карпенка


02-02 Грыбкоўская 222 65 69
03-01 Куль 222 67 98
03-02 Бармоціна 200 53 43
06-01 Корсік 222 65 83

Павал Колас

Кол-у паведамленняў : 4
Дата регистрации : 15/02/2018

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Міністэрства адукацыі - адказ на калектыўны зварот ад 2 мая 2018 г. на асабістым прыёме ў міністра Карпенкі І.В. Empty Re: Міністэрства адукацыі - адказ на калектыўны зварот ад 2 мая 2018 г. на асабістым прыёме ў міністра Карпенкі І.В.

Ствараць тэмы автор Павал Колас в Чт Трав 31, 2018 2:50 pm

Тое самае, скрыншотамі^ Міністэрства адукацыі - адказ на калектыўны зварот ад 2 мая 2018 г. на асабістым прыёме ў міністра Карпенкі І.В. Maryna14
Міністэрства адукацыі - адказ на калектыўны зварот ад 2 мая 2018 г. на асабістым прыёме ў міністра Карпенкі І.В. Maryna13
Міністэрства адукацыі - адказ на калектыўны зварот ад 2 мая 2018 г. на асабістым прыёме ў міністра Карпенкі І.В. Maryna15

Павал Колас

Кол-у паведамленняў : 4
Дата регистрации : 15/02/2018

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Вярнуцца да пачатку


 
Права доступа к этому форуму:
Вы не можаце адказваць на паведамленні