Заява на каментатара беларусафоба на юрыдычны адрас СМІ

Перейти вниз

Заява на каментатара беларусафоба на юрыдычны адрас СМІ  Empty Заява на каментатара беларусафоба на юрыдычны адрас СМІ

Ствараць тэмы автор Aliaksandra в Чт Сак 15, 2018 10:55 pm

Заява па факту парушэння арт. 9.22 КаАП і закона “Аб СМІ” якая падаецца на юрыдычны адрас СМІ (сайты і г.д.)
ЗАЯВЫ ПАДАЮЦЦА ТОЛЬКІ Ў ПАПЯРОВЫМ ВЫГЛЯДЗЕ!




Поўная афіцыйная назва СМІ, куды падаецца заява.

Юрыдычны адрас СМІ, куды падаецца заява.

Імя, імя па-бацьку, прозвішча таго, хто падае заяву.

Адрас таго, хто падае заяву.



ХХ месяца 201Х года у ХХ гадзіны ХХ хвілін на вашым сайце (пазначаем назву рэсурсу і спасылку, дзе быў пакінуты камент) наведвальнік сайта (жыхар месца жыхарства і імя асобы (таксама, калі вядома, пакідаем спасылку на яго акаўнт на сайце)) пакінуў наступны запіс:

“ХХХХХХХХХХХХХХХХ”, чым парушыў артыкул 9.22 “Парушэнне заканадаўства аб мовах” Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, публічна абразіўшы дзяржаўную беларускую мову.

Акрамя гэтага, у адпаведнасці з падпунктам 1.3 пункта 1 артыкула 38 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 года “Аб сродках масавай інфармацыі” у сродках масавай інфармацыі забаронена распаўсюджванне інфармацыі, якая здольна нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь.

Пры гэтым, нацыянальныя інтарэсы ў розных сферах жыццядзейнасці асобы, грамадства і дзяржавы вызначаны нормамі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лістапада 2010 г. № 575 “Аб зацвярджэнні Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь” і ўключаюць, у тым ліку, наступныя: забеспячэнне незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту, непахіснасці канстытуцыйнага ладу”.

Асновамі канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, акрамя іншага, з’яўляецца дзяржаўны білінгвізм, замацаваны ў артыкуле 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, паводле якога дзяржаўнымі мовамі з’яўляюцца беларуская і руская мовы.

На падставе выкладзенага прапануем вам прыняць меры па выдаленню пазначанага вышэй каментара, што парушае заканадаўства, а таксама заблакіраваць карыстальніка, які пакінуў дадзены каментар на вашым сайце.

У выпадку, калі гэтага адбудзецца на працягу 15 дзён, мы будзем вымушаны звярнуцца з заявай аб прыцягненні вас да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 9.22 КаАП ва ўстанову, упаўнаважаную весці адміністрацыйны працэс, а таксма ў Міністэрства інфармацыі па факту парушэння  закона “Аб сродках масавай інфармацыі” і Указа “Аб зацвярджэнні Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь” з прапановай блакіравання рэсурсу, дзе быў пакінуты каментар, што парушае заканадаўства.

У адпаведнасці з Законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” прашу своечасова паведаміць аб мерах, прынятых па дадзенаму звароту, на вышэй пазначаны адрас.


Дадаткі Х, Х1, Х2, Х..... на ХХ аркушах.

З павагай,

Пасля прыкладаем дадаткі.

Дадатак Х
Дадатак Х1
Дадатак Х2
Дадатак Х....

Aliaksandra

Кол-у паведамленняў : 118
Дата регистрации : 23/10/2017

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Вярнуцца да пачатку


 
Права доступа к этому форуму:
Вы не можаце адказваць на паведамленні