Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць

Перейти вниз

Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Empty Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць

Ствараць тэмы автор Aliaksandra в Вт Сак 13, 2018 5:14 pm

Добры дзень.
1. Прашу пацвердзіць, што ў дадзены момант пастаноўка на ўлік дзяцей, маючых патрэбу ў накіраванні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі, вядзецца згодна пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 234 ад 16 жніўня 2011 г. Калі маюцца іншыя дакуманты ці інструкцыі, якія рэгулююць пастаўноўку на ўзгаданы ўлік, прашу пералічыць такія дакуманты.
2. Згодна ўзгаданай пастановы № 234 ад 16 жніўня 2011 г, з боку вашай установы спіс уліку вядзецца ў выглядзе табліцы, дзе адсутнічае інфармацыя пра пажаданую мову адукацыі (беларускую ці рускую). Прашу пацвердзіць, што пры пастаноўцы на ўзгаданы ў пытанні №1 улік выбар мовы адукацыі, зроблены законнымі прастаўнікамі дзіцяці, НЕ фіксуецца.
3. Калі выбар мовы адукацыі ўсё ж фіксуецца, прашу паведаміць, у якім выглядзе ваша ўстанова фіксуе мову адукацыі, абраную законнымі прадстаўнікамі.
Калі гэта робіцца ў нейкім праграмна-тэхнічным комплексе, прашу назваць версію і вытворцу праграмнага забеспячэння, і паведаміць, у якім выглядзе гэта робіцца, па магчымасці прыкласці здымак адпаведнага экрана ці формы ў праграмным забеспячэнні (screenshot).
Калі гэта робіцца шляхам папяровых спісаў, прашу даць узор спіса.
4. Пры станоўчым адказе на пытанне №3 (г. зн. калі выбар мовы адукацыі фіксуецца з боку вашай установы), прашу патлумачыць, чаму спіс уліку не адпавядае пастанове Міністэрства адукацыі № 234 ад 16 жніўня 2011 г.
У адпаведнасці з Законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” прашу даць поўныя адказы на ўсе пералічаныя вышэй пытанні ў электронным і папяровым выглядзе ў вызначаны законам тэрмін.

З павагай,


Апошні раз рэдагавалася: Aliaksandra (Ср Сак 21, 2018 5:27 pm), усяго рэдагавалася 2 раз(а)

Aliaksandra

Кол-у паведамленняў : 118
Дата регистрации : 23/10/2017

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Empty Магілёўскі раённы выканаўчы камітэт

Ствараць тэмы автор Aliaksandra в Вт Сак 13, 2018 10:02 pm


Паважаная Аляксандра Юр,еўна!

Аддзел адукацыі, спорту і турызму  Магілёўскага райвыканкама  на Ваш электронны зварот аб пастаноўцы на ўлік дзяцей для атрымання дашкольнай адукцыі і выбары мовы адукацыі інфармуе.
У адпаведнасці з п.1 Пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16.08.2011 №234 “Аб парадку пастаноўкі на ўлік дзяцей, маючых патрэбу ў накіраванні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі” улік дзяцей ажыццяўляецца шляхам унясення звестак аб дзіцяці ў спіс, які адлюстроўвае чаргу пастаноўкі на ўлік дзяцей для атрымання,згодна з заканадаўствам, накіравання ў дзяржаўную ўстанову адукацыі для засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі пры наяўнасці ў ёй свабодных месцаў.
Улік дзяцей і выдача накіравання рэгламентуюцца таксама Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Г.Лукашэнкі №200 ад 26.04.2010 “Аб адміністрацыйныхпрацэдурах, ажыццяўляемых дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па зваротах грамадзян”  з  дапаўненнямі і змяненнямі.Адміністрацыйная працэдура 6.6. “Пастаноўка на ўлік дзіцяці, якое мае патрэбу ў накіраванні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі” і адміністрацыйная працэдура 6.7.  “Выдача накіравання ў дзяржаўную ўстанову адукацыі  для засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю” распараджэннем Магілёўскага райвыканкама перададзены на выкананне аддзелу адукацыі, спорту і турызму.
Указаныя дакументы маюць зацверджаныя формы ўліку, якія не прадугледжваюць фіксацыю мовы адукацыі, абраную бацькамі дзіцяці.
Згодна з пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі і прызнанні страціўшымі моц  некаторых нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь” (далей Палажэнне)установа дашкольнай адукацыі ажыццяўляе адукацыйны працэс у суадносінах з патрабаваннямі адукацыйных стандартаў дашкольнай адукацыі, вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі.  
У пункце 58 Палажэння адзначана, што навучанне і выхаванне ва ўстанове дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на беларускай і (або) рускай мовах.
Асноўная мова навучання і адукацыі ва ўстанове дашкольнай адукацыі (беларуская або руская) вызначаецца яе заснавальнікам з улікам пажадання законных прадстаўнікоў выхаванцаў. Дадзеныя аб мове навучання і выхавання прапісваюцца ў Статуце ўстановы дашкольнай адукацыі (артыкул 22 Палажэння).
Акрамя таго, незалежна ад асноўнай мовы навучання і выхавання, педагагічнымі калектывамі вядзецца работа па далучэнню выхаванцаў да вытокаў беларускай мовы, вывучэнню традыцый беларусаў, гісторыі роднага краю. Праводзяцца тыдні беларускай мовы, каляндарныя святкі і іншыя мерапрыемствы. Ва ўстановах адукацыі афармляюццабеларускія хаткі,  музейныя куткі і г.д.
На тэрыторыі Магілеўскага раёна функцыянуюць 13 устаноў дашкольнай адукацыі з асноўнай беларускай мовай навучання і выхавання.  Яны знаходзяцца ў мікрараёнах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з асноўнай беларускай мовай навучання і выхавання.Такім чынам  падтрымліваецца пераемнасць у змесце дашкольный і агульнай сярдняй адукацыі. Інфармацыю аб установах адукацыі Магілёўскага раёна  можна атрымаць на іх сайтах.
У выпадку нязгодыз разгляданнем звароту, згодназ артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”  ад 18 ліпеня 2011 г. №300-З, дзейнасцьаддзела адукацыі, спортуі турызму Магілёўскага раённагавыканаўчага камітэта можа быць абскарджана ва ўпраўленне адукацыі Магілеўскага абластногавыканаўчага камітэта.

Начальнік аддзела адукацыі,
спорту і турызму
Магілёўскага райвыканкама                                        А.Б.Заблоцкі



Красуцкая 25 01 20


ПОСТАНОВЛЕНИЕ МИНИСТЕРСТВА ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
25 июля 2011 г. № 150
Об утверждении Положения об учреждении дошкольного образования и признании утратившими силу некоторых нормативных правовых актов Министерства образования Республики Беларусь
Статья 22. Устав учреждения образования
1. Учреждение образования действует на основании устава.
2. В уставе учреждения образования указываются:
2.1. наименование учреждения образования в соответствии с требованиями законодательства;
2.2. место нахождения;
2.3. тип, вид учреждения образования;
2.4. предмет, цели и задачи деятельности;
2.5. сведения об учредителе;
2.6. язык (языки) обучения и воспитания, перечень реализуемых образовательных программ, программ воспитания, формы получения образования, профили образования, направления образования, специальности, направления специальностей, специализации, по которым осуществляется
Статья 151. Учебно-программная документация образовательной программы дошкольного образования
Учебный план учреждения образования (иной организации, индивидуального предпринимателя, которым в соответствии с законодательством предоставлено право осуществлять образовательную деятельность), реализующего образовательную программу дошкольного образования, разрабатывается учреждением образования (иной организацией, индивидуальным предпринимателем, которым в соответствии с законодательством предоставлено право осуществлять образовательную деятельность), реализующим образовательную программу дошкольного образования, на основе типового учебного плана дошкольного образования, учебной программы дошкольного образования и утверждается руководителем учреждения образования (руководителем иной организации, которой в соответствии с законодательством предоставлено право осуществлять образовательную деятельность, индивидуальным предпринимателем, которому в соответствии с законодательством предоставлено право осуществлять образовательную деятельность).
5. Экспериментальный учебный план


Апошні раз рэдагавалася: Aliaksandra (Ср Сак 21, 2018 5:26 pm), усяго рэдагавалася 1 раз

Aliaksandra

Кол-у паведамленняў : 118
Дата регистрации : 23/10/2017

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Empty Слаўгарадскі раённы выканаўчы камітэт

Ствараць тэмы автор maa в Чт Сак 15, 2018 8:48 am

Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Yiu_ea12

maa

Кол-у паведамленняў : 14
Дата регистрации : 14/03/2018

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Empty Кіраўскі раённы выканаўчы камітэт

Ствараць тэмы автор Aliaksandra в Чт Сак 15, 2018 9:25 pm

Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Ueiu_111
Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Ueiu_210


Апошні раз рэдагавалася: Aliaksandra (Ср Сак 21, 2018 5:24 pm), усяго рэдагавалася 1 раз

Aliaksandra

Кол-у паведамленняў : 118
Дата регистрации : 23/10/2017

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Empty Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт

Ствараць тэмы автор Aliaksandra в Пт Сак 16, 2018 9:52 am

Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Aiu_u10


Апошні раз рэдагавалася: Aliaksandra (Ср Сак 21, 2018 5:24 pm), усяго рэдагавалася 1 раз

Aliaksandra

Кол-у паведамленняў : 118
Дата регистрации : 23/10/2017

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Empty Мсціслаўскі раённы выканаўчы камітэт

Ствараць тэмы автор Aliaksandra в Вт Сак 20, 2018 8:50 am

Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Iouiiu10


Апошні раз рэдагавалася: Aliaksandra (Ср Сак 21, 2018 5:24 pm), усяго рэдагавалася 1 раз

Aliaksandra

Кол-у паведамленняў : 118
Дата регистрации : 23/10/2017

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Empty Горацкі раённы выканаўчы камітэт

Ствараць тэмы автор Aliaksandra в Вт Сак 20, 2018 9:03 am

Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Oaeou_10


Апошні раз рэдагавалася: Aliaksandra (Ср Сак 21, 2018 5:23 pm), усяго рэдагавалася 1 раз

Aliaksandra

Кол-у паведамленняў : 118
Дата регистрации : 23/10/2017

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Empty Адміністрацыя Ленінскага раёна г. Бабруйска

Ствараць тэмы автор Aliaksandra в Вт Сак 20, 2018 2:27 pm

Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Ezuziu12
Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Ezuziu13


Апошні раз рэдагавалася: Aliaksandra (Ср Сак 21, 2018 5:23 pm), усяго рэдагавалася 1 раз

Aliaksandra

Кол-у паведамленняў : 118
Дата регистрации : 23/10/2017

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Empty Чэрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт

Ствараць тэмы автор Aliaksandra в Вт Сак 20, 2018 4:08 pm

Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Aeaiu10


Апошні раз рэдагавалася: Aliaksandra (Пт Сак 23, 2018 9:57 am), усяго рэдагавалася 2 раз(а)

Aliaksandra

Кол-у паведамленняў : 118
Дата регистрации : 23/10/2017

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Empty Бялыніцкі раённы выканаўчы камітэт

Ствараць тэмы автор Aliaksandra в Вт Сак 20, 2018 7:38 pm

Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Ieazuu11
Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Ieazuu10


Апошні раз рэдагавалася: Aliaksandra (Ср Сак 21, 2018 4:17 pm), усяго рэдагавалася 1 раз

Aliaksandra

Кол-у паведамленняў : 118
Дата регистрации : 23/10/2017

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Empty Бабруйскі гарадскі выканаўчы камітэт

Ствараць тэмы автор Aliaksandra в Вт Сак 20, 2018 8:58 pm

АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ, СПОРТУ І ТУРЫЗМУ БАБРУЙСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

11-15-ПВ
19.03.2018

Баярына А.Ю.

Ваш электронны зварот, які паступіў у Бабруйскі гарадскі выканаўчы камітэт па пытанні выбару мовы навучання пры атрыманні дашкольнай адукацыі, пастаноўкі на ўлік дзяцей, якія маюць патрэбу ў вызначэнні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі, разгледжаны аддзелам адукацыі, спорту і турызму Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта. Па выніках разгляду паведамляем наступнае.
Працэдура пастаноўкі на ўлік дзяцей, якія маюць патрэбу ў вызначэнні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі, ажыццяўляецца на падставе пунктаў 6.6, 6.7 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян», пастаноў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16 жніўня 2011 г. № 234 «Аб парадку пастаноўкі на ўлік дзяцей, якія маюць патрэбу ў вызначэнні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі», ад 25 ліпеня 2011 г. № 150 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі і прызнанні страціўшымі сілу некаторых нарматыўных прававых актаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь».
Спісы дзяцей, якія маюць патрэбу ў вызначэнні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі, вядуцца па форме, устаноўленай дадаткам да пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16 жніўня 2011 г. №234 «Аб парадку пастаноўкі на ўлік дзяцей, якія маюць патрэбу ў вызначэнні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі», у якой пазіцыя выбару мовы не вызначана. Зацверджаных праграмна-тэхнічных комплексаў, папяровых спісаў, у якіх фіксуецца выбар мовы навучання ў дашкольнай установе законнымі прадстаўнікамі, няма.
Дадаткова паведамляем, што ў адпаведнасці з пунктам 58 пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. № 150 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі і прызнанні страціўшымі сілу некаторых нарматыўных прававых актаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь» (са зменамі і дапаўненнямі) навучанне і выхаванне ва ўстанове дашкольнай адукацыі ажыццяўляюцца на беларускай і (або) рускай мовах. Асноўная мова навучання і выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі (беларуская або руская) вызначаецца яго заснавальнікам з улікам пажаданняў законных прадстаўнікоў выхаванцаў.
У адпаведнасці з інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2017 года «Прыярытэтныя напрамкі дзейнасці сістэмы дашкольнай адукацыі ў 2017/2018 навучальным годзе», зацверджаным намеснікам міністра Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Р.С. Сідарэнка, з улікам пажаданняў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх установы дашкольнай адукацыі фарміруюць групы, якія арганізуюць адукацыйны працэс як на рускай, так і на беларускай мове.
У адпаведнасці з часткай 1 артыкула 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» дадзены адказ можа быць абскарджаны ва ўпраўленні адукацыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта (212030, г. Магілёў, вул. Першамайская, д. 71).

Начальнік аддзела                                                      В.А.Амялюсік





Электронная версіяадпавядаеарыгіналу
Барысевіч 762178


Апошні раз рэдагавалася: Aliaksandra (Ср Сак 21, 2018 4:16 pm), усяго рэдагавалася 1 раз

Aliaksandra

Кол-у паведамленняў : 118
Дата регистрации : 23/10/2017

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Empty Быхаўскі раённы выканаўчы камiтэт

Ствараць тэмы автор Aliaksandra в Ср Сак 21, 2018 4:14 pm

21.03.2018 № 54-Ба

Баярынай А.Ю.


Разгледзеўшы Ваш зварот, якi паступiў на сайт Быхаўскага раённага выканаўчага камiтэта 06.03.2016 па пытанню пастаноўкі на ўлiк дзяцей, маючых патрэбу ў накiраваннi ва ўстанову адукацыi для атрымання дашкольнай адукацыi, Быхаўскi раённы выканаўчы камiтэт паведамляе наступнае.

Пастаноўка на ўлiк дзяцей, маючых патрэбу ў накiраваннi ва ўстанову адукацыi для атрымання дашкольнай адукацыi, вядзецца згодна пастанове Мiнiстэрства Рэспублiкi Беларусь № 234 ад 16 жнiўня 2011 г., указу Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2012 г. № 197 “Аб занясеннi змен i дадаткаў ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 красавiка 2010 г. № 200”.

Спiс улiку дзяцей вядзецца ў выглядзе таблiцы, дзе адсутнiчае iнфармацыi пра мову адукацыi. Выбар мовы адукацыi залежыць ад мовы ўстановы адукацыi, якая стварае ўмовы для атрымання дашкольнай адукацыi. У Быхаўскiм раёне сем дзiцячых садоў i чатырнаццаць вучэбна-педагагiчных комплексаў дзiцячы сад-школа, з iх 12 устаноў вядуць адукацыйны працэс на беларускай мове, 9 – на рускай.

У адпаведнасцi з пунктам 1 артыкула 20 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб зваротах грамадзян i юрыдычных асоб» адказ на Ваш зварот можа быць абскарджаны ў Магілеўскім абласным выканаўчым камітэце (212030, г.Магiлёў, вул.Першамайская, д.71).

Намеснiк старшынi

райвыканкама В.I. Агнетаў

Электронная версія адпавядае арыгіналу

54570 Адказ на зварот

Aliaksandra

Кол-у паведамленняў : 118
Дата регистрации : 23/10/2017

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Empty Касцюковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Ствараць тэмы автор Aliaksandra в Ср Сак 21, 2018 5:22 pm

Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Ioeauo10

Aliaksandra

Кол-у паведамленняў : 118
Дата регистрации : 23/10/2017

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Empty Клiмавiцкi раённы выканаўчы камiтэт

Ствараць тэмы автор Aliaksandra в Ср Сак 21, 2018 5:36 pm


Клiмавiцкi раённы выканаўчы камiтэт на Ваш электронны зварот паведамляе,
што пастаноўка на ўлік дзяцей, якія маюць патрэбу ў накiраваннi ва
ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі, вядзецца ў
адпаведнасцi з пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16
жнiўня 2011 г. № 234.
Пастаноўка на ўлік дзяцей, якія маюць патрэбу ў накiраваннi ва ўстанову
адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі (далей – улік), ажыццяўляецца
шляхам унясення звестак аб дзіцяці ў спісы дзяцей, якія маюць патрэбу ў
накiраваннi ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі (далей
– спіс), пры прадстаўленнi законнымі прадстаўнікамі дзіцяці дакументаў,
вызначаных у пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца
дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян,
зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г.
№ 200. Спіс адлюстроўвае чарговасць пастаноўкі на ўлік дзяцей для
атрымання ў адпаведнасці з заканадаўствам накiравання ў дзяржаўную
ўстанову адукацыі для асваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай
адукацыі пры наяўнасці ў ёй свабодных месцаў. Спіс вядзецца без
выкарыстання праграмнага забяспячэння, у журнальнай форме на рускай мове,
рэквiзiты адпавядаюць зацверджанай указанай вышэй пастановай форме. Выбар
пажаданай мовы адукацыi дзiцяцi ў дашкольнай установе дадзенай формай не
прадугледжаны, адпаведна, пры ўнясеннi звестак у спiс не фiксуецца. Узор
журнальнай формы прыкладаецца (на рускай мове).
У адпаведнасцi з артыкулам 20 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб зваротах
грамадзян i юрыдычных асоб» у выпадку нязгоды з атрыманым адказам Вы маеце
права абскардзiць яго ў Магiлёўскi абласны выканаўчы камiтэт.


Намеснiк старшынi райвыканкама Н.Я.Глушакова


Асмалоўская 8 02244 77880

Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Uuou10

Aliaksandra

Кол-у паведамленняў : 118
Дата регистрации : 23/10/2017

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Empty Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт

Ствараць тэмы автор Aliaksandra в Пт Сак 23, 2018 9:59 am

УПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ МАГІЛЁЎСКАГА АБЛВЫКАНКАМА

Накіроўваецца па электроннай пошце

Электронная версія адпавядае арыгіналу

22.03.2018 № 40-27-Ба-УО

Баярынай А.Ю.



Паважаная Аляксандра Юр’еўна!

Разгледзеўшы Ваш электронны зварот, які паступіў з Магілёўскага аблвыканкама, па пытанні ўладкавання дзяцей ва ўстановы дашкольнай адукацыі паведамляем наступнае.

Пастаноўка дзяцей на ўлік для атрымання накіравання ў дзяржаўную ўстанову дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 № 200 “Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян”.

Пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 07.05.2009 № 39 (рэд. ад 13.12.2011) “Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку справаводства па адміністрацыйных працэдурах у дзяржаўных органах, іншых арганізацыях” (далей – Інструкцыя) вызначаны склад рэквізітаў рэгістрацыйна-кантрольнай формы рэгістрацыі заяў зацікаўленых асоб.

У адпаведнасці з п.1. пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16.08.2011 № 234 “Аб парадку пастаноўкі на ўлік дзяцей, якім неабходна ўладкаванне ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі” пастаноўка на ўлік ажыццяўляецца шляхам унясення даведак аб дзіцяці ў спіс, які адлюстроўвае чарговасць пастаноўкі на ўлік дзяцей для атрымання ў адпаведнасці з заканадаўствам накіравання ў дзяржаўную ўстанову адукацыі для засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі пры наяўнасці ў ёй вольных месцаў.
Артыкулам 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі гарантавана права выбару грамадзянамі навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь. Мова навучання вызначаецца заснавальнікам установы адукацыі з улікам пажаданняў навучэнцаў (законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў).

Для ўдасканалення работы з грамадзянамі аддзелам адукацыі, спорту і турызму гар(рай)выканкамаў рэкамендавана ўключыць у рэгістрацыйна-кантрольныя формы Інструкцыі рэквізіты, неабходныя для забеспячэння ўліку заяў бацькоў (законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў) на прадмет выбару мовы навучання.

Дакументы па ўладкаванні дзяцей ва ўстановы дашкольнай адукацыі перыядычна прадстаўляюцца адпаведным кампетэнтным органам, якія надзелены кантрольнымі функцыямі ў частцы праверкі захавання заканадаўства па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.
У выпадку нязгоды з дадзеным адказам у адпаведнасці з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” Вы маеце права абскардзіць яго ў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (220010, г. Мінск, вул. Савецкая, д. 9).

Першы намеснік

начальніка ўпраўлення А.У. Сцельмашок


Начальнік аддзела

_____________ Н.Л.Пушнова

Галоўны спецыяліст

_____________М.А.Быстрова

Багноўская 50 18 80

Aliaksandra

Кол-у паведамленняў : 118
Дата регистрации : 23/10/2017

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Empty Адміністрацыя Кастрычніцкага раёна Магілёва

Ствараць тэмы автор Aliaksandra в Пт Сак 23, 2018 1:52 pm

Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Iieauz14
Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Iieauz13

Aliaksandra

Кол-у паведамленняў : 118
Дата регистрации : 23/10/2017

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Empty Глускі раённы выканаўчы камітэт

Ствараць тэмы автор Aliaksandra в Пт Сак 23, 2018 1:57 pm

Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Odiu_110
Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Odiu_210

Aliaksandra

Кол-у паведамленняў : 118
Дата регистрации : 23/10/2017

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Empty Слаўгарадскі раённы выканаўчы камітэт

Ствараць тэмы автор maa в Сб Сак 24, 2018 9:28 am

Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Yeiu_e10

maa

Кол-у паведамленняў : 14
Дата регистрации : 14/03/2018

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць Empty Re: Ці фіксуецца мова навучання пры пастаноўцы на ўлік, Магілёўская вобласць

Ствараць тэмы автор Спонсируемый контент


Спонсируемый контент


Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Вярнуцца да пачатку


 
Права доступа к этому форуму:
Вы не можаце адказваць на паведамленні