Брэсцкі і Кобрынскі раён, БМ садкі і ўмовы

Перейти вниз

Брэсцкі і Кобрынскі раён, БМ садкі і ўмовы Empty Брэсцкі і Кобрынскі раён, БМ садкі і ўмовы

Ствараць тэмы автор marynakuryshkа в Пт Лют 23, 2018 2:53 pm

Добры дзень!
Просьба адказаць па кожнаму пункту і змястоўна.

1. Ці ёсць групы з беларускай мовай навучання ў Кобрыне і Кобрынскім раёне? Калі ёсць, то калі ласка, колькасць дадзеных груп і дзяцей у групках, іх узрост.
2. Пракаментуйце узровень валодання мовай выхавацелек. Ці павінны выхавацелі размаўляць на беларускай мове напрацягу дня і праводзіць заняткі на беларускай мове?
3. Ці праводзяцца заняткі, ранішнікі ды іншыя святы на беларускай мове ў беларускамоўных і рускамоўных групках?
4. Калі груп з беларускай мовай навучання не існуе, то якая галоўная прычына? Якія ствараюцца ўмовы для беларускамоўных дзяцей?
5. Ці праводзяцца ў групах з рускай мовай навучання «Дзень беларускай мовы»? На якой падставе прыймаецца рашэнне аб правядзенні гэтага дня, якім чынам вырашаецца колькасць беларускамоўных дзён на тыдзень. Прычына і мэты правядзення. Ці магчыма адмовіцца ад правядзення дадзенага дня. Ці павінен выхавацель у гэты дзень стасавацца з дзецьмі выключна на беларускай мове?
6. Згодна з артыкулам 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі дзяржава гарантуе грамадзянам права выбару навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў. Якім чынам можа быць рэалізавана права майго дзіця на выбар беларускай мовы навучання пры немагчымасці ўладкавання яго ў группу з беларускай мовай навучання?

У адпаведнасці з законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” падрабязныя адказы па сутнасці на ўсе пытанні даць у вызначаны законам час у пісьмовым і электронным выглядзе.


marynakuryshkа

Кол-у паведамленняў : 9
Дата регистрации : 02/02/2018

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Брэсцкі і Кобрынскі раён, БМ садкі і ўмовы Empty Re: Брэсцкі і Кобрынскі раён, БМ садкі і ўмовы

Ствараць тэмы автор marynakuryshkа в Пт Лют 23, 2018 2:55 pm

Брэсцкі і Кобрынскі раён, БМ садкі і ўмовы Kbr113
Брэсцкі і Кобрынскі раён, БМ садкі і ўмовы Kbr213

marynakuryshkа

Кол-у паведамленняў : 9
Дата регистрации : 02/02/2018

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Вярнуцца да пачатку


 
Права доступа к этому форуму:
Вы не можаце адказваць на паведамленні