Пра фарміраванне беларускамоўных груп і працэс навучання, выхавацелі абавязаны размаўляць па-беларуску

Перейти вниз

Пра фарміраванне беларускамоўных груп і працэс навучання, выхавацелі абавязаны размаўляць па-беларуску Empty Пра фарміраванне беларускамоўных груп і працэс навучання, выхавацелі абавязаны размаўляць па-беларуску

Ствараць тэмы автор Kaciaryna B. в Чт Лют 08, 2018 8:05 pm

Запыт:

Я як маці дваіх дзяцей, хачу звярнуць увагу кіраўніцтва камітэта па адукацыі на праблему нізкага ўзроўню валодання беларускай мовай дзецьмі і падлеткамі нашага горада. Гэта не датычыцца маіх дзяцей, бо мы з мужам гадуем іх ад нараджэння на роднай мове. Але мы часта камунікуем з іншымі сем’ямі, наведваем дзіцячыя мерапрыемствы і сустракаемся з выпадкамі, калі іншыя дзеці не разумеюць нашых, беларускамоўных. Як патлумачыць нам, чаму іх аднагодкі не ведаюць нават такіх простых і вядомых слоў як “кветка”, “будынак”, “лічба”?! Падаецца, адказнасць за гэта павінны ўзяць не толькі сем’і, у якіх гадуюцца гэтыя дзеці, але і кіраўніцтва горада і краіны, якое адказнае за забеспячэнне роўнасці беларускай і рускай моў, як гэта прапісана ў нарматыўных актах Рэспублікі Беларусь.
У сувязі з вышэйзгаданым я хачу зразумець, ці ствараюцца ў Мінску належныя ўмовы для атрымання дашкольнай адукацыі на беларускай мове. Таму прашу патлумачыць, якім чынам ажыццяўляецца фарміраванне беларускамоўных груп для дзяцей у садках і яслях, і працэс навучання ў такіх групах:
1. Хто прымае рашэнне аб стварэнні беларускамоўнай групы у канкрэтным садку канкрэтнага раёну?
2. Якім чынам улічваюцца пажаданні бацькоў аб мове навучання, калі пры пастаноўцы на ўлік дзяцей у садкі (у службе “Адно акно”) у адмысловай форме для запаўнення  адсутнічае графа з выбарам такой мовы?
3. Якім чынам улічваюцца пажаданні бацькоў пра мову навучання, калі бацькі ставяць дзіця на ўлік у службе “Адно акно” ледзь не адразу пасля яго нараджэння, а у садок яно будзе накіравана толькі праз 2-3 гады?
4. Ці існуе нарматыўны дакумент з патрабаваннямі да навучальнага працэсу ў беларускамоўнай групе ў садку? Калі так, то які?
5. На якой мове адбываецца навучанне і камунікацыя выхавацелей і іншых супрацоўнікаў садка з дзецьмі ў беларускамоўнай групе?
6. Якім чынам правяраецца ўзровень валодання беларускай мовай у выхавацелей, якія працуюць у беларускамоўных групах?
7. Якім чынам правяраецца, ці сапраўды працэс навучання ў беларускамоўнай групе адбываецца па-беларуску?

Kaciaryna B.

Кол-у паведамленняў : 3
Дата регистрации : 24/10/2017

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Пра фарміраванне беларускамоўных груп і працэс навучання, выхавацелі абавязаны размаўляць па-беларуску Empty Re: Пра фарміраванне беларускамоўных груп і працэс навучання, выхавацелі абавязаны размаўляць па-беларуску

Ствараць тэмы автор Спонсируемый контент


Спонсируемый контент


Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Вярнуцца да пачатку


 
Права доступа к этому форуму:
Вы не можаце адказваць на паведамленні