Запыт у Лагойскі раённы выканкам+адказ

Перейти вниз

Запыт у Лагойскі раённы выканкам+адказ Empty Запыт у Лагойскі раённы выканкам+адказ

Ствараць тэмы автор Kaciaryna B. в Вт Лют 06, 2018 10:39 pm

Запыт:
Лагойскі раённы выканкам

Звяртаюся да Вас і прашу даць  мне інфармацыю пра тое, у якіх установах адукацыі Лагойскага раёна мае дзеці могуць навучацца па-беларуску - цікавяць як садкі, яслі, так і школы/гімназіі.
Загадзя дзякую.


Адказ:

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Лагойскага раённага выканаўчага камітэта на зварот, які паступіў на электронную пошту ад 26.01.2018, паведамляе.
У Лагойскім раёне функцыянуе 18 устаноў дашкольнай адукацыі, з іх у 9 установах дашкольнай адукацыі, размешчаных у сельскай мясцовасці, навучанне ажыццяўляецца на беларускай мове (ДУА «Гайненскі дзіцячы сад Лагойскага раёна», ДУА «Гасцілавіцкі дзіцячы сад Лагойскага раёна», ДУА «Задор’еўскі дзіцячы сад Лагойскага раёна», ДУА« Косінскі дзіцячы сад «Сонейка» Лагойскага раёна», ДУА «Крайскі дзіцячы сад «Усмешка» Лагойскага раёна», ДУА «Лагазінскі дзіцячы сад Лагойскага раёна», ДУА «Мятлічыцкі дзіцячы сад Лагойскага раёна», ДУА «Акцябрскі дзіцячы сад Лагойскага раёна», ДУА «Чудзеніцкі дзіцячы сад Лагойскага раёна»).
У Лагойскім раёне функцыянуе 20 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, з іх у 15 установах адукацыі, размешчаных у сельскай мясцовасці, выкладанне вучэбных прадметаў ажыццяўляецца на беларускай мове (ДУА «Гайненская сярэдняя школа Лагойскага раёна», ДУА «Гасцілавіцкая сярэдняя школа Лагойскага раёна», ДУА «Завішынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа Лагойскага раёна», ДУА «Задор’еўская сярэдняя школа Лагойскага раёна», ДУА «Засоўеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-пачатковая школа Лагойскага раёна», ДУА «Калачаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад- сярэдняя школа Лагойскага раёна», ДУА «Каменскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Лагойскага раёна», ДУА «Коранскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Лагойскага раёна», ДУА «Косінская сярэдняя школа Лагойскага раёна», ДУА «Крайская сярэдняя школа Лагойскага раёна», ДУА «Лагазінская сярэдняя школа Лагойскага раёна», ДУА «Акалоўская сярэдняя школа Лагойскага раёна», ДУА «Акцябрская сярэдняя школа Лагойскага раёна», ДУА «Астрошыцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Лагойскага раёна», ДУА «Сямкоўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа Лагойскага раёна»).
У выпадку нязгоды з дадзеным тлумачэннем Вы маеце права звярнуцца ў Мінскі абласны выканаўчы камітэт (г. Мінск, вул. Энгельса,4).


Намеснік старшыні                                                                 Л.М. Ерахавец

Kaciaryna B.

Кол-у паведамленняў : 3
Дата регистрации : 24/10/2017

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Вярнуцца да пачатку


 
Права доступа к этому форуму:
Вы не можаце адказваць на паведамленні