Чаму мова не ўлічваецца пры пастаноўцы на улік і размеркаванні дзяцей у садкі

Перейти вниз

Чаму мова не ўлічваецца пры пастаноўцы на улік і размеркаванні дзяцей у садкі Empty Чаму мова не ўлічваецца пры пастаноўцы на улік і размеркаванні дзяцей у садкі

Ствараць тэмы автор Volha в Чт Лют 01, 2018 8:45 am

У адпаведнасці з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы.
Згодна з артыкулам 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі дзяржава гарантуе грамадзянам права выбару навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь і стварае ўмовы для рэалізацыі гэтага права.
Мы маем права атрымліваць адукацыю на беларускай мове. Але пры пастаноўцы на ўлік дзіцяці для размеркавання яго ва ўстанову дашкольнай адукацыі мы можам выбраць толькі жадаемы садок, але не мову выхавання/навучання, пры гэтым дакладна невядома, ці будзе створана беларуская групка ў гэтым садку.
Мова – сродак зносін. Чаму моўнае пытанне не ўлічваецца пры пастаноўцы на улік маючых патрэбу ў размеркаванні ва ўстановы дашкольнай адукацыі?
Мова навучання і выхавання вызначаецца заснавальнікам установы адукацыі з улікам пажаданняў навучэнцаў і іх бацькоў толькі пасля залічэння дзіценка ў дзіцячы сад.
Калі група складаецца прыкладна з 30 дзяцей і толькі 1 дзіце з беларускамоўнай сям’і, то які шанец, што бацькі (законныя прадстаўнікі непаўналетніх) абяруць мову выхавання у групе беларускую? Ведаю выпадкі, калі рускамоўныя бацькі былі супраць таго, каб іх дзеці навучаліся на беларускай мове (і маюць права). Нават калі бацькі абіраюць беларускую мову навучання, і група становіцца афіцыйна беларускай, большасць дзяцей не разумее беларускай мовы і выхавацелі ў побытовых зносінах выбіраюць рускую мову.
Мова нашай сям’і – беларуская. Мая дачка не разумее па-руску. І калі ей будуць казаць “нельзя”, “остановись”, “не беги”, яна проста не зразумее. Я хвалююся, што гэта можа прывесці да небяспечнай сітуацыі. Гэта ўжо пытанне не толькі мовы, але бяспекі.
Я ўсведамляю, што ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы. З часам дачка вывучыць рускую мову. Але ж родная мова ў яе беларуская, і з ёй яна прыдзе ў першы дзень у дзіцячы садок. Я хачу быць упэўнена ў бяспецы. Я хачу быць упэўнена, што мова не стане перашкодай для стасункаў з маім дзіцем. Гэтага хочуць усе бацькі.
Чаму б не даць магчымасць дзецям з беларускамоўных сямей выхоўвацца разам і на іх роднай беларускай мове?
Дык чаму такі важны фактар, як мова, не ўлічваецца пры пастаноўцы на улік і размеркаванні дзяцей ва ўстановы дашкольнай адукацыі?
У адпаведнасці з Законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” прашу адказаць у электронным выглядзе ў вызначаны законам тэрмін.

З павагай,
Кавальчук В.С.

Volha

Кол-у паведамленняў : 4
Дата регистрации : 24/01/2018

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Чаму мова не ўлічваецца пры пастаноўцы на улік і размеркаванні дзяцей у садкі Empty Re: Чаму мова не ўлічваецца пры пастаноўцы на улік і размеркаванні дзяцей у садкі

Ствараць тэмы автор Volha в Вт Лют 13, 2018 4:39 pm

Чаму мова не ўлічваецца пры пастаноўцы на улік і размеркаванні дзяцей у садкі Ayeeee15

Volha

Кол-у паведамленняў : 4
Дата регистрации : 24/01/2018

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Вярнуцца да пачатку


 
Права доступа к этому форуму:
Вы не можаце адказваць на паведамленні