Група з беларускай мовай навучання, што гэта такое

Перейти вниз

Група з беларускай мовай навучання, што гэта такое Empty Група з беларускай мовай навучання, што гэта такое

Ствараць тэмы автор Aliaksandra в Пн Студ 29, 2018 11:09 pm

Патлумачце, калі ласка, тэрмін "група з беларускай мовай навучання":
1. Ці вызначаны гэты тэрмін дзе-небудзь у заканадаўстве? Калі так, дзе менавіта? Прашу даць спасылку на канкрэтны закон, падзаконны акт, інструкцыю ці тлумачэнні Міністэрства адукацыі.
2. Калі гэты тэрмін не вызначаны, з якой нагоды ён ужываецца ў афіцыйных справаздачах?
3. Колькі гадзін выдзяляецца на вывучэнне беларускай мовы ў "групе з беларускай мовай навучання"?
4. Ці рэгламентуецца мова камунікацыі выхавацеляў і іншых супрацоўнікаў з дзецьмі па-за заняткамі?
5. Чым канкрэтна група з беларускай мовай навучання адрозніваецца ад групы з рускай мовай навучання?

Адпраўлена ў садкі:
177
187
313
522

Добры дзень, Аляксандра Юр’еўна.

Тэрмін “група з беларускай мовай навучання” вызначаны ў ст. 90, п.2 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ад 13 студзеня 2011 года, а таксама ў Палажэнні аб установе дашкольнай адукацыі, зацверджанага Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 № 150 (глава 6, п.58);
Адукацыйны працэс у групах з беларускай мовай навучання ажыццяўляецца на беларускай мове. Як на занятках, так і па-за заняткамі выхавацелі і іншыя супрацоўнікі дзіцячага сада размаўляюць па-беларуску.
Тэхнічным нарматыўным прававым актам, які вызначае мэты і задачы вывучэння адукацыйных абласцей, іх змест, час, адведзены на вывучэнне тэм, віды дзейнасці, рэкамендаваныя формы і метады навучання і выхавання, з’яўляецца вучэбная праграма дашкольнай адукацыі.
Педагогі груп з беларускай мовай навучання карыстаюцца метадычнымі дапаможнікамі, рэкамендаванымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для арганізацыі адукацыйнага працэса (серыя “Свет дзяцінства”, серыя “Старонкі роднай зямлі”, серыя “Маі першыя ўрокі”). Гэтымі дапаможнікамі забяспечаны ўсе групы з беларускай мовай навучання.
Групы з беларускай мовай навучання адрозніваюцца ад груп з рускай мовай навучання непасрэдна мовай навучання. Колькасць дзяцей, а таксама ўмовы залічэння у групу з беларускай мовай навучання не адрозніваюцца ад агульных умоў.

Спадзяюся, што маі тлумачэнні Вам дапамаглі.

Загадчык Янкоўская Л.Я.


Адказ ад садка 313

Група з беларускай мовай навучання, што гэта такое I_31310



Aliaksandra

Кол-у паведамленняў : 118
Дата регистрации : 23/10/2017

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Вярнуцца да пачатку


 
Права доступа к этому форуму:
Вы не можаце адказваць на паведамленні