202 садок пра сваю дзейнасць, адказ

Перейти вниз

202 садок пра сваю дзейнасць, адказ Empty 202 садок пра сваю дзейнасць, адказ

Ствараць тэмы автор Aliaksandra в Пн Студ 29, 2018 9:35 pm

Адказ ад 202 садка пра наяўнасць груп, колькасці чалавек, наяўнасці месцаў, якасці адукацыі.

Паважаная Марына Віктараўна!
Адміністрацыя дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 202 г. Мінска”, разгледзеўшы Ваш электронны зварот, паведамляе наступнае.
Установа дашкольнай адукацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ад 23.01.2011 г. № 243-3 (далей – Кодэкс); вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27.11.2012 г. № 133 (далей – Вучэбная праграма).
Ва ўстанове дашкольнай адукацыі № 202 працуюць 2 беларускамоўныя групы (адна група з трох да чатырох год, наведваюць 20 дзяцей; другая группа з чатырох да пяці год, наведваюць 18 дзяцей). Уся дзейнасць з дзецьмі ў гэтых групах прводзіцца на беларускай мове. Выхавальнікі, якія працуюць з дзецьмі ў беларускамоўных групах, маюць сярэднюю спецыяльную дашкольную адукацыю. Выхавальнікі павышаюць сваю кваліфікацыю ў перыяд курсавой перападрыхтоўкі, на метадычных аб’яднаннях раёна, на семінарскіх занятках. Педагогі вышэйназваных груп з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі раёных, гарадскіх мерапрыемстваў па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы.
Групы з навучаннем на беларускай мове сфарміраваны па заявах бацькоў. У астатніх групах прадугледжана навучанне згодна адукацыйнай вобласці “Развіццё маўлення і культуры маўленчых зносін” (Вучэбная праграма).
Вынік разгляду звароту могуць быць абскарджаны ў адпаведнасціз артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-3 “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” ва ўпраўленне адукацыі адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска.

Загадчык ДУА “Яслі-сад № 202 г. Мінска” І.К. Юркевіч

Ад сабе адзначу, што заўсёды падпісваюся "Курышка М.В.", але да мяне заўсёды звяртаюцца па імені і імені па бацьку, даведаліся ж)

Aliaksandra

Кол-у паведамленняў : 118
Дата регистрации : 23/10/2017

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

202 садок пра сваю дзейнасць, адказ Empty Re: 202 садок пра сваю дзейнасць, адказ

Ствараць тэмы автор marynakuryshkа в Пт Лют 23, 2018 8:09 am

Аб разглядзе звароту
Паважаная Марына Віктараўна!
Адміністрацыя дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 202 г. Мінска” (далей – яслi-cад №202), разгледзеўшы Ваш электронны зварот, паведамляе наступнае.
Яслі-сад № 202 ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ад 23.01.2011 г. № 243-3 (далей – Кодэкс); вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27.11.2012 г. № 133 (далей – Вучэбная праграма).
Паводле статута ў дзяржаўнай установе адукацыі функцыяніруе 6 узроставых груп. З іх: адна група першая малодшая (з 2 да 3 гадоў); адна група другая малодшая (з 3 да 4 гадоў); адна група для дзяцей сярэдняга ўзросту (з 4 да 5 гадоў); адна група для дзяцеёй старэйшага ўзросту (з 5 да 6 гадоў); дзве групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы. Згодна статуту навучанне і выхаванне дзяцей ажыццяўляецца на рускай і беларускай мовах. Яслі-сад № 202 цалкам не меў статусу беларускамоўнага і колькасць груп з беларускай мовай выхавання і навучання не змянялася. Групы з навучаннем на беларускай мове сфарміраваны па заявах бацькоў.
Інфармацыя па групах з беларускай мовай навучання за перыяд з 2010/2011 по 2016/2017 навучальныя гады наступная:


Навучальны год Установа
дашкольнай
адукацыі Колькасць груп Колькасць выхавынцаў
2010/2011 УДА № 202 3-4 -1
5-6 -1 32
2011/2012 УДА № 202 3-4 -1
5-6 -1 35
2012/2013 УДА № 202 3-4 -1
5-6 -1 33
2013/2014 УДА № 202 3-4 -1
4-5 -1 38
2014/2015 УДА № 202 3-4 -1
4-5 -1 41
2015/2016 УДА № 202 3-4 -1
5-6 -1 44
2016/2017 УДА № 202 3-4 -1
4-5 -1 45
Вынік разгляду звароту могуць быць абскарджаны ў адпаведнасціз артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-3 “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” ва ўпраўленне адукацыі адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска.

marynakuryshkа

Кол-у паведамленняў : 9
Дата регистрации : 02/02/2018

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Вярнуцца да пачатку


 
Права доступа к этому форуму:
Вы не можаце адказваць на паведамленні