Аляксандра Баярына ў Міністэрства гандлю

Перейти вниз

Аляксандра Баярына ў Міністэрства гандлю Empty Аляксандра Баярына ў Міністэрства гандлю

Ствараць тэмы автор Admin в Вс Кас 22, 2017 11:15 pm

Звяртаюся ў Міністэрства гандлю з патрабаваннем забараніць рэкламу прыватнага вытворчага унітарнага прадпрыемства «Дарыда».
Рэклама, якую выпусціла «Дарыда» да свайго 25-годдзя, надзвычай абуральная, абразлівая і зняважлівая.
Цытую словы песні:
«Все, что в жизни радует нас,
Все, что так приятно для глаз,
Все, что ставим детям мы в пример
Сделано в СССР»
Эпоха СССР выклівае шмат негатыўных асацыяцый. СССР – гэта масавыя забойствы, рэпрэсіі, скалечаныя жыцці мільёнаў, раскулачаныя і сасланыя ў Сібір людзі, галадаморы, вынішчэнне нацыянальных культур і моваў. СССР – гэта дзеці, што гуляюць пад чарнобыльскім дажджом, гэта забітыя ў Афганістане маладыя хлопцы. СССР – гэта зруйнаваныя гістарычныя цэнтры гарадоў, спляжаныя помнікі архітэктуры. СССР – гэта гонка за паказчыкамі і хабарства. СССР – гэта пустыя прылаўкі, дэфіцыт самых элементарных бытавых рэчаў, непрыгожае адзенне, талоны на хлеб, малако, цукар, мыла. СССР - гэта чэргі, чэргі і яшчэ раз чэргі.
Падача эпохі СССР з характарыстыкамі радасці і ўзора для дзяцей разам з выкарыстаннем слова “усё” выклікае эмоцыі абурэння.
У адпаведнасці з абзацам 9 п. 1 арт. 26 Закона нядобрасумленнай з'яўляецца рэклама, якая ўтрымлівае хлуслівыя і іншыя недакладныя звесткі пра тавары, выглядзе дзейнасці рэкламадаўца, распаўсюджванне якіх можа прывесці да парушэння або парушае правы і ахоўваемыя законам інтарэсы арганізацыі або грамадзяніна, у тым ліку ў дачыненні да выкарыстання слоў у найвышэйшай ступені ці іншых слоў, якія ствараюць уражанне аб перавазе тавару перад іншымі таварамі, калі іх немагчыма пацвердзіць дакументальна.
Рэклама не павінна ўводзіць спажыўца ў зман і тым больш абражаць спажыўца. Рэклама адказвае не толькі за якасць прадукцыі, але і за каштоўнасці, якія прасоўвае і прапагандуе.
Я патрабую абавязаць прадпрыемства «Дарыда» спыніць выкарыстанне дадзенага рэкламнага роліка і прыцягнуць да адказнасці людзей, што распрацоўвалі дадзены рэкламны прадукт.

Міністэрства гандлю

Admin
Admin

Кол-у паведамленняў : 10
Дата регистрации : 22/10/2017

Паглядзець профіль http://niechakiej.belarusianforum.com

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Вярнуцца да пачатку


 
Права доступа к этому форуму:
Вы не можаце адказваць на паведамленні