Прэтэнзіі да табліцы садкоў

Перейти вниз

Прэтэнзіі да табліцы садкоў Empty Прэтэнзіі да табліцы садкоў

Ствараць тэмы автор Aliaksandra в Пт Студ 26, 2018 10:49 pm

Добры дзень.
Згодна адказу Адміністрацыі Ленінскага раёну г. Мінска №01-23/эл-1176-6 ад 03.11.17 у Мінску на перыяд навучальнага года 2017-2018 ва ўстановах дашкольнай адукацыі працуе 127 груп з беларускай мовай навучання.
1. Патлумачце, чаму колькасць груп з беларускай мовай навучання так моцна мяняецца год ад года? Напрыклад, у Першамайскім раёне для дзяцей 5-6 гадоў працуюць 24 групы, а для дзяцей 4-5 гадоў ужо толькі 9 груп. Няўжо попыт бацькоў у раёне так моцна змяніўся?
2. Чым выклікана стварэнне груп з беларускай мовай навучання кожны год у розных садках? Напрыклад, у Маскоўскім раёне для дзяцей 5-6 гадоў групы працуюць у 77, 198 і 473 садках, для дзяцей узростам 4-5 гадоў у 209 і 336, а для дзяцей узростам 3-4 гадоў у 77 і 412. Падобныя сітуацыі таксама і ў Кастрычніцкім, Першамайскім, Завадскім і Ленінскім раёнах.
3. Чаму дадзеныя па колькасці груп з беларускай мовай навучання, якія пацвярджаюць пастаянны попыт бацькаў на адукацыю па-беларуску, не выкарыстоўваюцца для стварэння дадатковых цалкам беларускамоўных садкоў? Пры сярэдняй колькасці груп у садку ад 5 да 10, відавочна, што такія садкі маглі з’явіцца ў Завадскім і Ленінскім раёнах. У Першамайскім неабходна стварэнне двух цалкам беларускамоўных садкоў.
4. Па якой прычыне ў новых жылых масівах з высокай шчыльнасцю, якія былі пабудаваны зусім нядаўна, не створана ніводнага цалкам беларускамоўнага дзіцячага садка? Напрыклад, Фрунзенскі раён мае самую высокую колькасць насельніцтва. Не так даўно ў ім былі пабудаваны мікрараёны Каменная горка-1, Каменная горка-2, Каменная горка-3, Каменная горка-4, Каменная горка-5, але не ўзнікла ніводнага садка для атрымання адукацыі на беларускай мове. Той адзіны беларускамоўны садок, што ёсць у Фрунзенскім раёне, знаходзіцца ў мікрараёне Кунцаўшчына, ён заўсёды перапоўнены і не можа абслужыць нават тых, хто жыве побач.
У адпаведнасці з Законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” прашу адказаць у электронным выглядзе ў вызначаны законам тэрмін.
З павагай,

Прэтэнзіі да табліцы садкоў Ioe10


Aliaksandra

Кол-у паведамленняў : 118
Дата регистрации : 23/10/2017

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Вярнуцца да пачатку


 
Права доступа к этому форуму:
Вы не можаце адказваць на паведамленні