Спыніць ратацыю мовы ў групах

Перейти вниз

Спыніць ратацыю мовы ў групах Empty Спыніць ратацыю мовы ў групах

Ствараць тэмы автор Aliaksandra в Пт Студ 26, 2018 10:29 pm

Згодна адказу Адміністрацыі Ленінскага раёну г. Мінска №01-23/эл-1176-6 ад 03.11.17 у Мінску на перыяд навучальнага года 2017-2018 ва ўстановах дашкольнай адукацыі працуе 127 груп з беларускай мовай навучання. Дадзеныя дэманструюць, што кожны наступны год групы з беларускай мовай навучання адкрываюцца ў новых дзічяцых садках. Выключэнне складаюць толькі цалкам беларускамоўныя садкі і адзінкі ў раёнах горада.
Улічваючы, што стаць на улік можна адразу пасля нараджэння дзіцяці, не абавязкова перад навучальным годам, пастаянная ратацыя садкоў і груп з  беларускай мовай навучання стварае перашкоды бацькам у рэалізацыі свайго права атрымання дашкольнай адукацыі на абранай мове, бо бацькі проста не ведаюць, групы з якой мовай навучання будуць існаваць у пажаданай установе дашкольнай адукацыі ў пэўным годзе. У сувязі з гэтым прашу спыніць ратацыю мовы навучання ў групах, ці публікаваць інфармацыю аб планах стварэння беларускамоўных груп загадзя, мінімум на тры гады наперад.
У адпаведнасці з Законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” прашу адказаць у электронным выглядзе ў вызначаны законам тэрмін.

З павагай,

Адказ ад 26.01.2018 №6-М-03/58эл

Спыніць ратацыю мовы ў групах Iu10

Aliaksandra

Кол-у паведамленняў : 118
Дата регистрации : 23/10/2017

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Вярнуцца да пачатку


 
Права доступа к этому форуму:
Вы не можаце адказваць на паведамленні