Зварот да міністра і супрацоўнікаў Міністэрства адукацыі, як асабіста яны папулярызуюць беларускую мову

Перейти вниз

 Зварот да міністра і супрацоўнікаў Міністэрства адукацыі, як асабіста яны папулярызуюць беларускую мову Empty Зварот да міністра і супрацоўнікаў Міністэрства адукацыі, як асабіста яны папулярызуюць беларускую мову

Ствараць тэмы автор Volha в Ср Студ 24, 2018 6:50 pm

Звярнуцца можна да кожнага з кіраўніцтва, лепш усе чатыры звароты і адправіць:

Міністру адукацыі Карпенку Ігару Васільевічу
Першаму намесніку Міністра Богушу Вадзіму Анатольевічу
Намесніку Міністра Сідарэнке Раісе Станіславаўне
Намесніку Міністра Рудому Сяргею Валянцінавічу


Міністру адукацыі Карпенку Ігару Васільевічу
Звяртаюся да вас асабіста, як прадстаўніка Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, каб праясніць вашу пазіцыю у забеспячэнні рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы дашкольнай адукацыі на беларускай мове, а таксама выканання Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі на беларускай мове.
Прашу паведаміць наступную інфармацыю:
1. Як праяўляецца ваш клопат аб дзяржаўнай беларускай мове;
2. Якія мерапрыемствы праводзяцца вамі для папулярызацыі беларускай мовы;
3. Якім чынам ваша праца спрыяе развіццю сеткі ўстаноў адукацыі (груп) з беларускай мовай навучання і выхавання;
4. Ці лічыце вы сённяшняе ставішча дзяржаўнай беларускай мовы задавальняючым і чым з рэалізаванага ў галіне пашырэння ўжывання беларускай мовы асабіста вы ганарыцеся?
У адпаведнасці з законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” падрабязныя адказы па сутнасці на ўсе пытанні даць у вызначаны законам час у пісьмовым і электронным выглядзе.
З павагай,
Кавальчук Вольга Сяргееўна

Volha

Кол-у паведамленняў : 4
Дата регистрации : 24/01/2018

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

 Зварот да міністра і супрацоўнікаў Міністэрства адукацыі, як асабіста яны папулярызуюць беларускую мову Empty Re: Зварот да міністра і супрацоўнікаў Міністэрства адукацыі, як асабіста яны папулярызуюць беларускую мову

Ствараць тэмы автор Volha в Ср Студ 24, 2018 6:57 pm

МІНІСТЭРСТВА   АДУКАЦЫІ   РЭСПУБЛІКІ   БЕЛАРУСЬ

24.01.2018 № 02-02-143-К-(0)-0

Накіроўваецца па электроннай пошце

Кавальчук В.С.

Паважаная Вольга Сяргееўна!
У Міністэрстве адукацыі разгледжаны Ваш зварот ад 17.01.2018 па пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстановах адукацыі. Паведамляем наступнае.
У адпаведнасці з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы.
Згодна з артыкулам 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі дзяржава гарантуе грамадзянам права выбару навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь і стварае ўмовы для рэалізацыі гэтага права. Мова навучання і выхавання вызначаецца заснавальнікам установы адукацыі з улікам пажаданняў навучэнцаў і іх бацькоў (законных прадстаўнікоў непаўналетніх).
Аддзелы адукацыі, спорту і турызму гар(рай)выканкамаў фарміруюць групы ва ўстановах дашкольнай адукацыі і класы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі (далей – УАСА) з беларускай або рускай мовай навучання на падставе сацыяльнага заказу, жаданняў навучэнцаў і іх бацькоў (законных прадстаўнікоў непаўналетніх), у заявах якіх вызначаецца мова навучання. Канчатковае рашэнне аб стварэнні груп (класаў) прымае не Міністэрства адукацыі, а мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы.
Такім чынам, адкрыццё груп (класаў), устаноў дашкольнай і УАСА з беларускай мовай навучання вырашаецца з улікам колькасці асоб, якія падлягаюць навучанню на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, колькасці існуючых дзяржаўных устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі на гэтай тэрыторыі, а таксама з улікам пажаданняў навучэнцаў і іх бацькоў (законных прадстаўнікоў непаўналетніх).
Нават пры адсутнасці дастатковай колькасці дзяцей для фарміравання асобнай групы ва ўстанове дашкольнай адукацыі, класа ва УАСА ствараюцца ўсе неабходныя ўмовы для навучання і выхавання на беларускай мове.
Дашкольная адукацыя
У адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі з мэтай развіцця моўных навыкаў, падтрымкі беларускамоўнага асяроддзя, далучэння выхаванцаў да беларускай нацыянальнай культуры выкарыстоўваюцца розныя формы спецыяльна арганізаванай (гульні, заняткі) і нерэгламентаванай дзейнасці (гульні, экскурсіі, назіранні, азнаямленне з мастацкай літаратурай, у тым ліку з фальклорам, тэматычныя святы, вечарыны, гутаркі).
Распрацавана навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ва ўстановах дашкольнай адукацыі на беларускай мове.
Адна з прыярытэтных задач устаноў дашкольнай адукацыі – асобасна арыентаванае ўзаемадзеянне з сем’ямі выхаванцаў. Важнай умовай яе рэалізацыі з’яўляецца выкарыстанне эфектыўных форм узаемадзеяння, якія накіраваны на забеспячэнне максімальна спрыяльных умоў для стварэння беларускамоўнага камунікатыўнага асяроддзя, далучэння да беларускай нацыянальнай культуры. Гэтаму дапамагае ўдзел бацькоў (законных прадстаўнікоў непаўналетніх) не толькі ў спецыяльна арганізаванай і нерэгламентаванай дзейнасці выхаванцаў, але і ў такіх формах работы, як тэматычныя тыдні, гасцёўні, сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі і супрацоўнікамі часопісаў, літаратурныя вечарыны, экскурсіі (у тым ліку віртуальныя), выставы сумеснай творчасці дзяцей і бацькоў, даследчыя праекты, акцыі, бацькоўскія сходы, семінары, кансультацыі і прэзентацыі, бацькоўскія клубы, калектывы сумеснай творчасці педагогаў і бацькоў, выданне часопісаў і газет для бацькоў і выхаванцаў, размяшчэнне на сайтах устаноў адукацыі інфармацыі па актуальных пытаннях выхавання, навучання і развіцця выхаванцаў на беларускай мове. Разам з выкарыстаннем традыцыйных форм арганізацыі працэсу ўзаемадзеяння ўстаноў дашкольнай адукацыі з сям’ёй асаблівую актуальнасць набывае практыка іх правядзення ва ўмовах прымянення рэсурсаў анлайн-зносін у сетцы Інтэрнэт.
Агульная сярэдняя адукацыя
Дзейнасць сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі рэгламентуецца нарматыўнымі прававымі актамі і іншымі дакументамі, шэраг якіх падрыхтаваны на беларускай мове. Пры залічэнні ў І клас УАСА для бацькоў прадугледжана кансультацыйнае тлумачэнне заканадаўства аб магчымасці выбару мовы навучання.
Ва УАСА з рускай мовай навучання выкладанне ўсіх вучэбных прадметаў вядзецца на рускай мове (акрамя вучэбных прадметаў ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“), а ва УАСА з беларускай мовай навучання – на беларускай мове (акрамя вучэбных прадметаў “Руская мова”, “Руская літаратура”). Пры гэтым заснавальнік УАСА з рускай мовай навучання з улікам жаданняў навучэнцаў і іх бацькоў можа прыняць рашэнне аб выкладанні вучэбнага прадмета “Гісторыя Беларусі” на беларускай мове.
Вывучэнне беларускай мовы ва УАСА пачынаецца з І класа. З 2016/2017 навучальнага года ажыццяўляецца паступовы пераход да вывучэння дзвюх дзяржаўных моў у роўнай колькасці гадзін на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі. У 2017/2018 навучальным годзе для ІІ-ІІІ класаў УАСА арганізавана навучанне па новым тыпавым вучэбным плане. Для ІV класа пераход на новы тыпавы вучэбны план адбудзецца ў 2018/2019 навучальным годзе.
Незалежна ад мовы навучання ў V-ХІ класах на вывучэнне беларускай і рускай мовы, беларускай і рускай літаратуры адведзена аднолькавая колькасць гадзін.
З 2015/2016 навучальнага года ва УАСА ўведзена профільнае навучанне на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Вывучэнне беларускай мовы і літаратуры на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі арганізавана на двух узроўнях – базавым і павышаным.
Прадугледжаны абавязковы выпускны экзамен па беларускай і рускай мовах за перыяд навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, выпускны экзамен па адной з дзяржаўных моў на выбар вучняў на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Выпускнікам УАСА забяспечана права выбару тэстаў на рускай або беларускай мове пры праходжанні цэнтралізаванага тэсціравання.
На сённяшні дзень УАСА забяспечаны вучэбнымі дапаможнікамі на беларускай мове ў неабходнай колькасці. Да 2017/2018 навучальнага года былі падрыхтаваны і выдадзены на беларускай мове для УАСА 55 найменняў падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў агульным тыражом 1548370 экз. (2016 год – 45 найменняў вучэбных выданняў агульным тыражом 1668745 экз.). Па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”, а таксама і па іншых вучэбных прадметах штогод выдаецца значная колькасць метадычнай літаратуры на беларускай мове для настаўнікаў (у тым ліку для правядзення выпускных экзаменаў) і для вучняў (у тым ліку слоўнікі і даведнікі).
У серыі кніг “Школьная бібліятэка” працягваецца выданне твораў сучасных беларускіх пісьменнікаў, класікаў беларускай літаратуры як на рускай, так і на беларускай мовах.
Дзяржаўныя выдавецтвы надаюць належную ўвагу пытанням далучэння навучэнцаў і іх бацькоў да каштоўнасцей беларускай культуры. Практычна ў кожным нумары часопісаў “Адукацыя і выхаванне”, “Беларуская мова і літаратура”, “Пачатковае навучанне”, “Гісторыя і грамадазнаўства”, “Мастацкая і музычная адукацыя”, а таксама на старонках “Настаўніцкай газеты” публікуюцца артыкулы, у якіх прэзентуецца вопыт работы асобных настаўнікаў і калектываў УАСА па пытаннях пашырэння сферы ўжывання беларускай мовы і далучэння да каштоўнасцей беларускай культуры ў жыцці грамадства.
На нацыянальным адукацыйным партале створаны раздзелы, якія забяспечваюць навуковае, навукова-метадычнае суправаджэнне абноўленага зместу адукацыі па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”.
Для вучняў УАСА па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура” праводзяцца інтэлектуальныя рэспубліканскія спаборніцтвы: рэспубліканскі конкурс вучнёўскіх работ даследчага характару (канферэнцыя) і рэспубліканская алімпіяда. Штогод удзельнікамі інтэлектуальных спаборніцтваў становяцца больш за 600 тысяч вучняў нашай краіны.
Акрамя таго, вывучэнне беларускай мовы дадаткова ажыццяўляецца праз правядзенне ва УАСА факультатыўных заняткаў і пазакласных мерапрыемстваў, прысвечаных юбілейным датам, знакавым падзеям, рэспубліканскім і міжнародным святам. У гэты час праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы адукацыйнага характару, якія садзейнічаюць папулярызацыі творчасці беларускіх пісьменнікў (канферэнцыі, метадычныя семінары, літаратурныя гасцёўні і вечарыны), арганізуюцца рэгулярныя сустрэчы з творчай інтэлігенцыяй, прадстаўнікамі рэдакцый літаратурных выданняў, прэзентацыі кніг і інш. Да ўдзелу ў такіх мерапрыемствах рэгулярна запрашаюцца і бацькі навучэнцаў, што спрыяе далучэнню іх да каштоўнасцей нацыянальнай беларускай культуры і гісторыі, павазе да мовы, традыцый беларускага народа. Са снежня 2015 года рэалізуецца сумесны праект унітарнага прадпрыемства “Velkom” і Міністэрства адукацыі “Чытаем па-беларуску з Velkom”, які садзейнічае матывацыі ў бацькоў і дзяцей на вывучэнне беларускай мовы, чытанне мастацкіх твораў і жаданне размаўляць па-беларуску.
Прафесійна-тэхнічная, сярэдняя спецыяльная адукацыя
Ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі забяспечана права кожнага грамадзяніна выбіраць мову навучання. На бацькоўскіх сходах арганізавана тлумачэнне заканадаўства аб магчымасці выбару мовы навучання. Па жаданні навучэнцаў і іх бацькоў дадзена магчымасць вывучаць беларускую мову і культуру маўлення на факультатыўных занятках.
У рамках рэалізацыі Плана мерапрыемстваў у сістэме Міністэрства адукацыі па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства на 2010 і наступныя гады, які зацверджаны Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь 12 сакавіка 2010 г., ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі рэалізуецца шырокае кола адпаведных мерапрыемстваў: абавязковае вывучэнне вучэбнага прадмета (дысцыпліны) “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”, распрацоўка і выпуск электронных сродкаў навучання на беларускай мове, правядзенне канферэнцый, віктарын, літаратурных конкурсаў, тэматычных вечарын, прысвечаных творчасці беларускіх пісьменнікаў, інтэрнэт-конкурсаў, алімпіяд, наведванне навучэнцамі краязнаўчых і літаратурных музеяў, беларускамоўных тэатраў і іншае.
На базе ўстановы адукацыі “Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі” рэгулярна праводзяцца курсы павышэння кваліфікацыі “Сучасныя педагагічныя тэхналогіі ў выкладанні беларускай мовы і літаратуры“ для выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры вучэбных прадметаў (дысцыплін) агульнаадукацыйнага кампанента, метадыстаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, зместам якіх прадугледжана ўдасканаленне прафесійных кампетэнцый па выкладанні беларускай мовы згодна з сучаснымі педагагічнымі техналогіямі і навучальнымі сродкамі.
З мэтай прапаганды беларускай мовы і лепшых твораў айчыннай літаратуры ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі праводзяцца Дні беларускага пісьменства. Пры планаванні і арганізацыі пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры выкладчыкі ўстаноў прафесійнай адукацыі карыстаюцца календаром юбілейных дат і міжнародных свят, якія адзначаюцца ў бягучым навучальным годзе.
Вышэйшая адукацыя
Ва ўстановах вышэйшай адукацыі поўнасцю навучанне па-беларуску арганізавана па спецыяльнасцях 1-02 03 01 “Беларуская мова і літаратура” (установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка”, установа адукацыі “Мозырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна”, установа адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова”), 1-21 05 01 “Беларуская філалогія” (установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы”, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт), 1-21 03 01 “Гісторыя (па напрамках)” (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт).
Ва ўсіх установах вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь выкладаецца вучэбная дысцыпліна “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”, па-беларуску таксама выкладаецца шэраг іншых вучэбных дысцыплін, пералік якіх вагаецца ў залежнасці ад установы адукацыі, яе магчымасцей арганізаваць адукацыйны працэс на беларускай мове, пажаданняў навучэнцаў і інш. У шэрагу ўстаноў вышэйшай адукацыі створаны групы (патокі) з беларускай мовай навучання. Напрыклад, у Беларускім дзяржаўным універсітэце, установе адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна”, установе адукацыі “Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт” і інш.
Установамі вышэйшай адукацыі прыкладаюцца намаганні да пашырэння практыкі выкарыстання беларускай мовы ў адукацыйным працэсе: арганізуецца курсавая падрыхтоўка педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага саставу, ажыццяўляецца падрыхтоўка і выданне вучэбна-метадычных комплексаў на беларускай мове, пашыраецца правядзенне навуковых і выхаваўчых мерапрыемстваў для студэнтаў і выкладчыкаў.
Такім чынам, на заканадаўчым узроўні ва ўстановах адукацыі замацавана магчымасць рэалізацыі права кожнага навучэнца на атрыманне адукацыі на беларускай мове, праводзіцца шэраг мерапрыемстваў з бацькамі навучэнцаў, якія накіраваны на забеспячэнне максімальна спрыяльных умоў для стварэння беларускамоўнага камунікатыўнага асяроддзя, далучэння да беларускай нацыянальнай культуры.
У адпаведнасці з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” адказ Міністэрства адукацыі можа быць абскарджаны ў судзе ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Намеснік Міністра Р.С.Сідарэнка








































04 Грыбкоўская 222 65 69

Volha

Кол-у паведамленняў : 4
Дата регистрации : 24/01/2018

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Вярнуцца да пачатку


 
Права доступа к этому форуму:
Вы не можаце адказваць на паведамленні