Зварот да супрацоўнікаў Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, як асабіста яны папулярызуюць беларускую мову

Перейти вниз

Зварот да супрацоўнікаў Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, як асабіста яны папулярызуюць беларускую мову Empty Зварот да супрацоўнікаў Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, як асабіста яны папулярызуюць беларускую мову

Ствараць тэмы автор Aliaksandra в Пн Студ 15, 2018 9:55 am

Старонка для адпраўкі звароту: http://minsk.edu.by/main.aspx?guid=...

Звярнуцца можна да аднаго з іх, а лепш да кожнага па чарзе:

Першаму намесніку старшыні камітэта Кіндзірэнке Марыі Станіславаўне
Намесніку старшыні камітэта Дубрынскай Святлане Аляксандраўне
Намесніку старшыні камітэта Прыгодзіч Віталію Аляксандравічу
Начальніку аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Юркевіч Марыне Браніславаўне
Намесніку начальніка аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Івановай Наталлі Рыгораўне
Галоўнаму спецыялісту аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Нямчонак Міраславе Пятроўне
Галоўнаму спецыялісту аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Макарэвіч Алене Мікалаеўне
Загадчыку сектара прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Чорных Алене Іванаўне
Галоўнаму спецыялісту сектара прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Жук Людміле Мечыславаўне
Начальніку аддзела сацыяльна-эканамічнага развіцця Сіліч Алене Вадзімаўне
Галоўнаму спецыялісту аддзела сацыяльна-эканамічнага развіцця Матчэне Вользе Анатольеўне
Галоўнаму спецыялісту аддзела сацыяльна-эканамічнага развіцця Герасімовіч Наталлі Віктараўне
Начальніку аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай працы Рысявец Ганне Віктараўне
Намесніку начальніка аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы Вялікай Надзеі Міхайлаўне
Галоўнаму спецыялісту аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы Краўчанкі Вользе Мікалаеўне
Галоўнаму спецыялісту аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы Дземідзюк Аксане Леанідаўне
Загадчыку сектара сацыяльна-педагагічнай працы і аховы дзяцінства Варабьёвай Зінаідзе Васільеўне
Галоўныму спецыялісту аддзела сектара сацыяльна-педагагічнай працы і аховы дзяцінства Мазоўцы Таццяне Аркадзьеўне
Начальніку аддзела арганізацыйна-прававой і кадравай работы Гурковай Таццяне Мікалаеўне
Старшаму інспектару аддзела арганізацыйна-прававой і кадравай работы Кавалёвай Вользе Рыгораўне
Галоўнаму спецыялісту аддзела арганізацыйна-прававой і кадравай работы Аўдашковай Святлане Эдуардаўне
Галоўнаму спецыялісту аддзела арганізацыйна-прававой і кадравай работы Шусціцкай Святлане Вацлаваўне
Усе пасады і імёны ўзяты адсюль:  http://minsk.edu.by/main.aspx?guid=...


Тэкст звароту:  

Звяртаюся да вас асабіста, як да прадстаўніка Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, каб праясніць вашу пазіцыю у забеспячэнні рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы дашкольнай адукацыі на беларускай мове, а таксама выканання Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі на беларускай мове.
Прашу паведаміць наступную інфармацыю:
1. Як праяўляецца ваш клопат аб дзяржаўнай беларускай мове;
2. Якія мерапрыемствы праводзяцца вамі для папулярызацыі беларускай мовы;
3. Якім чынам ваша праца спрыяе развіццю сеткі ўстаноў адукацыі (груп) з беларускай мовай навучання і выхавання;
4. Ці лічыце вы сённяшняе ставішча дзяржаўнай беларускай мовы задавальняючым і чым з рэалізаванага ў галіне пашырэння ўжывання беларускай мовы асабіста вы ганарыцеся?
У адпаведнасці з законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” падрабязныя адказы па сутнасці на ўсе пытанні даць у вызначаны законам час у пісьмовым і электронным выглядзе.
З павагай,

Зварот да супрацоўнікаў Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, як асабіста яны папулярызуюць беларускую мову I__uia10
Зварот да супрацоўнікаў Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, як асабіста яны папулярызуюць беларускую мову I_z_ea10

Aliaksandra

Кол-у паведамленняў : 118
Дата регистрации : 23/10/2017

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Вярнуцца да пачатку


 
Права доступа к этому форуму:
Вы не можаце адказваць на паведамленні