Пастаноўка на ўлік, адказы

Перейти вниз

Пастаноўка на ўлік, адказы  Empty Пастаноўка на ўлік, адказы

Ствараць тэмы автор Aliaksandra в Пн Студ 08, 2018 10:49 pm

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Накіроўваецца па электроннай пошце заяўніка

03.11.2017 № 04-3150-С-(0)-0
Супрон А.А.
lynxlida@gmail.com


Паважаная Аляксандра Анатольеўна!

Міністэрства адукацыі разгледзела Ваш электронны зварот і ў рамках сваёй кампетэнцыі паведамляе наступнае.
У адпаведнасці з артыкулам 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі мову навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначае яе заснавальнік, а права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (груп) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.
З улікам пажаданняў законных прадстаўнікоў непаўналетніх упраўленні (аддзелы) адукацыі, установы дашкольнай адукацыі фарміруюць групы, якія арганізуюць адукацыйны працэс на беларускай мове. Пры адсутнасці дастатковай колькасці дзяцей для фарміравання асобнай групы ва ўстанове дашкольнай адукацыі ствараюцца ўсе неабходныя ўмовы для атрымання адукацыі на беларускай мове. Так, ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі з мэтай развіцця моўных навыкаў, падтрымкі беларускамоўнага асяроддзя, далучэння выхаванцаў да беларускай нацыянальнай культуры выкарыстоўваюцца розныя формы спецыяльна арганізаванай (гульні, заняткі) і нерэгламентаванай дзейнасці (гульні, экскурсіі, назіранні, азнаямленне з мастацкай літаратурай, у тым ліку з фальклорам, тэматычныя святы, вечарыны, гутаркі і інш.). Распрацавана навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ва ўстановах дашкольнай адукацыі на беларускай мове.
Дадаткова паведамляем, што працэдура прадастаўлення месца ва ўстанову дашкольнай адукацыі, якая існуе на дадзены момант, прадугледжвае як магчымасць пастаноўкі на ўлік дзіцяці, які мае патрэбу ва ўстанове дашкольнай адукацыі, так і атрыманне накіравання ва ўстанову дашкольнай адукацыі непасрэдна ў дзень звяртання ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган законнага прадстаўніка непаўналетняга (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 года № 200, пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16 жніўня 2011 года № 234). Пры гэтым законны прадстаўнік дзіцяці мае права звярнуцца з пісьмовай заявай ці выказаць сваё пажаданне ў вуснай форме с вызначэннем мовы яго навучання.
Такім чынам, на заканадаўчым узроўні замацавана магчымасць рэалізацыі права кожнага дзіцяці на атрыманне адукацыі на беларускай мове.
У адпаведнасці з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года “Об обращениях граждан и юридических лиц” дадзены адказ можа быць абскарджаны ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Начальнік Галоўнага ўпраўлення
агульнай сярэдняй, дашкольнай і
спецыяльнай адукацыі С.В.Уклейка



Пастаноўка на ўлік, адказы  Iiza_z10
Пастаноўка на ўлік, адказы  Iiza_z11

А дадзены адказ за 2016-17 гг. Я рабіла запыт і ў мінулым годзе.
Пастаноўка на ўлік, адказы  Iiza_210

Aliaksandra

Кол-у паведамленняў : 118
Дата регистрации : 23/10/2017

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Вярнуцца да пачатку


 
Права доступа к этому форуму:
Вы не можаце адказваць на паведамленні