Скарга ў Ген.пракуратуру ад Баярынай А.Ю.

Перейти вниз

Скарга ў Ген.пракуратуру ад Баярынай А.Ю. Empty Скарга ў Ген.пракуратуру ад Баярынай А.Ю.

Ствараць тэмы автор Aliaksandra в Пн Студ 08, 2018 7:43 pm

Скарга
Я, Баярына А.Ю., у 2017 г. звярталася ў Пракуратуру г. Мінска са скаргай на дзеянні супрацоўнікаў паслугі “Адно акно” адміністрацыі Ленінскага раёну (дадатак 1). Скарга была перанакіраваная у гарвыканкам гораду Мінска. Адказ атрымала ад намесніка старшыні Мінскага выканаўчага камітэта І.В. Юркевіча (дадатак 2). Адказ І.В. Юркевіча знаходзіцца ў супярэчнасці з рэчаіснасцю, што можа быць пацверджана дакументальна.
А менавіта: У адказе намесніка старшыні Мінскага выканаўчага камітэта І.В. Юркевіча пазначана, што “пры пастаноўцы на ўлік у графе “пажаданая ўстанова дашкольнай адукацыі” бацькі ўказваюць пажаданую ўстанову, у тым ліку і беларускамоўную ці групу з беларускай мовай навучання”. Насамрэч, пры пастаноўцы на ўлік запісваецца толькі нумар дашкольнай установы, і згодна адказу №01-23/эп-1176-6 ад 03.11.17 Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (дадатак 3) цалкам беларускамоўных садка ў г. Мінску толькі 2 і яны знаходзяцца не ў маім Ленінскім раёне.
Таксама прашу зноў разгледзець маю скаргу на супрацоўнікаў паслугі “Адно акно” адміністрацыі Ленінскага раёну, якая засталася без адпаведнага разгляду.
Сутнасць праблемы заключаецца ў наступным:
Пры падачы дакументаў для запісу дзяцей у яслі і садкі супрацоўнікі паслугі  "Адно акно" не маюць адпаведнага бланка, куды можна занесці інфармацыю пра жаданне бацькоў трапіць у беларускамоўныя групы (дадатак 4).
На этапе фарміравання агульнага “Спіса дзяцей, якія маюць патрэбу ў накіраванні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі”, усе дадзеныя заносяцца ў табліцу, якая таксама не мае графы з пазначэннем выбару мовы навучання. Форма з табліцай №234 зацверждана пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 16.08.11 (дадатак 5,6).
Згодна з інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2012 №И-10-17/34 групы, якія арганізуюць адукацыйны працэс на беларускай мове, фарміруюцца на падставе пажадання бацькоў. Відавочна, што фарміраваць групы з беларускай мовай навучання, карыстаючыся дадзенай формай №234 ад 16.08.11, у якой няма графы з выбарам мовы навучання  - немагчыма.
Запіс ва ўстановы дашкольнай адукацыі служба “Адно акно” здзяйсняе задоўга да моманту фарміравання груп, часта адразу пасля нараджэння дзяцей. Аднак самі групы фарміруюцца на пачатак кожнага навучальнага года, з 01.04 да 31.08. Сістэма ўліку склалася такім чынам, што нават калі я запішу сваіх дзяцей у садок, у якім сёння ёсць беларускамоўная група, то такой групы можа не аказацца праз два-тры гады, бо групы будуць фарміравацца перад пачаткам новага навучальнага года па дакументах, дзе адсутнічае інфармацыі пра пажаданую мову навучання.
Такім чынам, на дадзены момант  сістэма ўліку пажаданняў бацькоў аб мове навучання дзіця фактычна не працуе, беларускамоўныя групы фарміруюцца выключна па ініцыятыве бацькоў. Наяўнасці толькі 2-х беларускамоўных дзіцячых садкоў у горадзе Мінску відавочна недастаткова.
У мінулым годзе, 19.11.2016 я ўжо звярталася з лістом у адміністрацыю Ленінскага раёну з просьбай прадаставіць варыянты ясляў у нашым раёне. Адказ быў “ясляў няма” (дадатак 7,Cool.
Мае наступныя лісты ў адміністрацыю Ленінскага раёну з просьбай прадаставіць нумары садкоў, дзе ёсць ясельныя групы з беларускай мовай навучання, былі накіраваны летам, у перыяд фарміравання груп. Нягледзячы на афіцыйна заяўлены перыяд фарміравання груп, супрацоўнікі службы “Адно акно” напісалі, што ясельнай групы з беларускай мовай навучання для маёй дачкі ўзростам 2,5 гады няма. Няма ні адной групы ў раёне. Замест таго, каб зафіксаваць запрос і арганізаваць групу, мне было прапанавана запісацца ў рускамоўную групу, а таксама аформіць бланк запісу ва ўстанову дашкольнай адукацыі без указання пажаданай мовы навучання. Пасля маей заўвагі пра адсутнасць графы выбару мовы навучання, якую я аформіла пісьмова, паступіў тэлефонны званок ад супрацоўніцы службы “Адно акно” з прапановай дапісаць ад рукі інфармацыю пра жаданне трапіць у групу з беларускай мовай навучання. Я пацвердзіла, што хацела бы зафіксаваць сваё пажаданне менавіта пісьмова, пасля чаго атрымала афіцыйны адказ, што ў выніку яшчэ аднаго звароту перапіска са мной будзе спыненая. Увесь апісаны ланцуг падзеяў сведчыць пра фіктыўнасць выканання Кодэкса аб адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Згодна з часткай 2 артыкула 90 Кодэкса аб адукацыі Рэспублікі Беларусь "права грамадзянаў на выбар адукацыі і выхавання на адной з дзяржаўных моваў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі установаў адукацыі (класаў, групаў, патокаў) з беларускімі і рускімі мовамі навучання і выхавання."
У выпадку, калі дзейнічаць не па ўзгодненых Міністэрствам адукацыі правілах і спачатку знайсці садок, які задавальняе, а пасля ісці запісвацца ў яго праз службу “Адно акно”, трапіць у групы навучання на беларускай мове аказваецца таксама немагчымым.  
На сённяшні дзень згодна адказу першага намесніка старшыні Камітэта па адукацыі М.С. Кіндзірэнка №6-11-03/923эп ад 09.11.17 існуе 8 ясельных груп у Мінску (дадатак 9). Нягледзячы на тое што садкі з гэтымі групамі знаходзяцца вельмі далёка ад майго месца жыхарства, я звязвалася з кіраўніцтвам дадзеных установаў і высветліла, што групы перапоўнены. Колькасць дзяцей у групах 30-31 чалавек.
Прашу:
1. Правесці паўторную праверку па ўсіх фактах, апісаных вышэй.
2. Абавязаць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь унесці змены ў форму ўліку дзяцей, якія маюць патрэбу ў адукацыі, шляхам дапаўнення графы з пазначэннем пажаданай бацькамі мовы навучання дзіця, і адпаведна, наладзіць стварэнне беларускамоўных садкоў і груп у садках згодна дадзеных, атрыманых пры дапамозе палепшанай формы ўліку.


Дадаткі
1. Копія скаргі у Пракуратуру горада Мінска
2. Копія адказу намесніка старшыні Мінскага выканаўчага камітэта І.В. Юркевіча
3. Копія адказу №01-23/эп-1176-6 ад 03.11.17 Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
4. Копія формы пастаноўкі на ўлік дзяцей, якія маюць патрэбу ў накіраванні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі
5. Копія формы з табліцай №234, зацвержданай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 16.08.11
6.  Копія Пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16.08.11
7. Пацверджанне адпраўкі электроннага зварота ад 19.11.2016 у адміністрацыю Ленінскага раёну г. Мінска
8. Копія адказу №01-23/эл-1428-4 кіраўніка спраў адміністрацыі Ленінскага раёну г. Мінска У.К. Шчэрбы
9. Копія адказу №6-11-03/923эп ад 09.11.17 першага намесніка старшыні Камітэта па адукацыі М.С. Кіндзірэнкі

Дадатак1
Скарга
Я, Баярына А.Ю., у 2017 г. пісьмова звярталася ў адміністрацыю Ленінскага раёну г.Мінска з мэтай атрымаць інфармацыю пра наяўнасць беларускамоўных дзіцячых ясляў і садкоў у маім раёне. Атрымала два адказы, згодна якіх такіх ясляў і садкоў у маім раёне няма. Акрамя таго ў адказах было падкрэслена, што згодна з інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2012 №И-10-17/34 групы, якія арганізуюць адукацыйны працэс на беларускай мове, фарміруюцца на падставе пажадання бацькоў. Даводжу да вашага ведама, што пры падачы дакументаў для запісу дзяцей у яслі і садкі, паслуга "Адно акно" не мае адпаведнай формы, куды можна занесці інфармацыю пра жаданне бацькоў трапіць у беларускамоўныя групы. Супрацоўнікі службы “Адно акно” прапаноўваюць зрабіць запіс ад рукі аб маім жаданні атрымаць беларускамоўную дашкольную адукацыю. Рабочы працэс у раённых адміністрацыях арганізаваны так, што не дазваляе выканаць указанні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Дадатак да пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 16.08.2011 № 234  “Спіс дзяцей, якія маюць патрэбу ў накіраванні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі” не змяшчае графы аб патрабуемай мове адукацыі дзіця ва ўстанове адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі.
Такім чынам, рабочы працэс у Ленінскай раённай адміністрацыі і, верагодна, у іншых раённых адміністрацыях г.Мінска па накіраванні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі не забяспечвае роўнасці да атрымання дашкольнай адукацыі на беларускай і рускай мовах.
Пры гэтым, згодна з арт. 17. Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Канстытуцыя), дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы. Згодна з арт. 15. Канстытуцыі, дзяржава адказная за захаванне гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны, свабоднае развіццё культур усіх нацыянальных супольнасцей, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь. Згодна з арт 22. Канстытуцыі, усе роўныя перад законам і маюць права без усякай дыскрымінацыі на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў. Такім чынам беларуская і руская мовы маюць аднолькавы статус у Рэспубліке Беларусь, дыскрымінацыя па моўнай прыкмеце недапушчальная, дзяржава адказная за захаванне гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны беларускай нацыянальнай супольнасці, да якой адносіцца і беларуская мова. Значыць доступ да атрымання дашкольнай адукацыі на беларускай і рускай мовах павінен быць у Рэспубліцы Беларусь забяспечаны для ўсіх жадаючых на аднолькавых умовах.
Згодна Пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № И-10-17/34 ад 28.06.2012, на ўзроўні дашкольнай адукацыі на падставе пажадання бацькоў упраўленні (аддзелы) адукацыі, дашкольныя ўстановы фарміруюць групы, якія арганізуюць адукацыйны працэс на беларускай мове. Пры адсутнасці дастатковай колькасці дзяцей для фарміравання асобнай групы ў дашкольнай установе павінны стварацца ўмовы для атрымання дашкольнай адукацыі на беларускай мове. Згодна з арт. 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ад 13 студзеня 2011 г., асноўнымі мовамі навучання і выхавання ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляюцца дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь. Дзяржава гарантуе грамадзянам права выбару навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь і стварае ўмовы для рэалізацыі гэтага права.
Такім чынам, я маю права звярнуцца ў адміністрацыю раёна для пастаноўкі на ўлік свайго дзіця, як маючага патрэбу ў накіраванні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі менавіта на беларускай мове і зрабіць гэта на такіх жа ўмовах і ў тым жа парадку як і тыя, хто звяртаецца для атрымання дашкольнай адукацыі для свайго дзіця на рускай мове. Я таксама маю права патрабаваць і мець магчымасць атрымання маім дзіця дашкольнай адукацыі на беларускай мове на тых жа умовах і ў тым жа парадку як і тыя, хто патрабуе і атрымлівае для сваіх дзяцей дашкольную адукацыю на рускай мове.
Я лічу, што групы з беларускай мовай адукацыі мусяць быць створаныя аддзеламі адукацыі  ў садках загадзя, перад пачаткам навучальнага году і бацькам адпаведна павінна быць прапанаванае навучаньне дзяцей на беларускай мове ў дадзеных групах. Перакладанне адказнасці на бацькоў па пошуку аднадумцаў, каторыя таксама жадаюць каб іх дзеці навучаліся на беларускай мове, зьяўляецца маніпулятыўным і супрацьзаконным.
Дзеля рэалізацыі майго права на атрыманне маім дзіця, без аніякай дыскрымінацыі, дашкольнай адукацыі на беларускай мове прашу абавязаць адпаведныя органы з тым каб яны:
1. Прывялі ў адпаведнасць з заканадаўствам форму пастаноўкі на улік дзяцей як маючых патрэбу ў накіраванні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі, якая запаўняецца у службе “Адно акно”, уключыўшы у яе 2 варыянта атрымання адукацыі – на беларускай, альбо рускай мове.
2. Прывялі ў адпаведнасць з заканадаўствам дадатак да пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 16.08.2011 № 234 “Спіс дзяцей, якія маюць патрэбу ў накіраванні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі”, уключыўшы ў яго графу з патрабуемай мовай атрымання дашкольнай адукацыі.
3. Стварылі ўмовы для атрымання дашкольнай адукацыі на любой з дзяржаўных моваў, па жаданню бацькоў альбо законнных прадстаўнікоў дзіця, без аніякай дыскрымінацыі і незалежна ад колькасці заявак пададзеных на атрыманне дашкольнай адуацыі на беларускай ці рускай мове.

Дадатак 2
Скарга ў Ген.пракуратуру ад Баярынай А.Ю. Oi_2_110
Скарга ў Ген.пракуратуру ад Баярынай А.Ю. Oi_2_210

Дадатак 3
Скарга ў Ген.пракуратуру ад Баярынай А.Ю. Oi_310

Дадатак 4
Скарга ў Ген.пракуратуру ад Баярынай А.Ю. Oi_410

Дадатак 5
Скарга ў Ген.пракуратуру ад Баярынай А.Ю. Oi_510

Дадатак 6
Скарга ў Ген.пракуратуру ад Баярынай А.Ю. Oi_6_110
Скарга ў Ген.пракуратуру ад Баярынай А.Ю. Oi_6_210

Дадатак 7
Скарга ў Ген.пракуратуру ад Баярынай А.Ю. Oi_710

Дадатак 8
Скарга ў Ген.пракуратуру ад Баярынай А.Ю. Oi_810

Дадатак 9
Скарга ў Ген.пракуратуру ад Баярынай А.Ю. Oi_910


АДКАЗ

Скарга ў Ген.пракуратуру ад Баярынай А.Ю. I_110

Aliaksandra

Кол-у паведамленняў : 118
Дата регистрации : 23/10/2017

Паглядзець профіль

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Вярнуцца да пачатку


 
Права доступа к этому форуму:
Вы не можаце адказваць на паведамленні