Тэрмін “групы, якія арганізуюць адукацыйны працэс на беларускай мове”

Перейти вниз

Тэрмін “групы, якія арганізуюць адукацыйны працэс на беларускай мове” Empty Тэрмін “групы, якія арганізуюць адукацыйны працэс на беларускай мове”

Ствараць тэмы автор Admin в Сб Ліс 04, 2017 1:01 pm

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Накіроўваецца па электроннай пошце заяўніка

27.10.2017 № 04-3143-И-(0)-0
Ігнатовічу А.Я.
ihnatovichandrei@googlemail.com

Паважаны Андрэй Яўгеньевіч!

У адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь «Об обращениях граждан и юридических лиц» Ваш зварот, які паступіў у Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, накіраваны для разгляду, адпаведнага рэагавання і адказу ў камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама.
Па пытанні аб групах, якія арганізуюць адукацыйны працэс на беларускай мове, Вам будзе дадзены адказ ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны.

Начальнік Галоўнага ўпраўлення
агульнай сярэдняй, дашкольнай і
спецыяльнай адукацыі С.В.Уклейка

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Накіроўваецца па электроннай пошце заяўніка




03.11.2017 № 04-3143-И-(0)-0
Ігнатовічу А.Я.
ihnatovichandrei@googlemail.com

Паважаны Андрэй Яўгеньевіч!

Міністэрства адукацыі разгледзела Ваш электронны зварот і ў рамках сваёй кампетэнцыі паведамляе наступнае.
У адпаведнасці з артыкулам 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі мову навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначае яе заснавальнік, а права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (груп) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.
З улікам пажаданняў законных прадстаўнікоў непаўналетніх упраўленні (аддзелы) адукацыі, установы дашкольнай адукацыі фарміруюць групы, якія арганізуюць адукацыйны працэс на беларускай мове.
Такім чынам, на заканадаўчым узроўні замацавана выкарыстанне тэрмина “групы, якія арганізуюць адукацыйны працэс на беларускай мове”.
У адпаведнасці з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года “Об обращениях граждан и юридических лиц” дадзены адказ можа быць абскарджаны ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Начальнік Галоўнага ўпраўлення
агульнай сярэдняй, дашкольнай і
спецыяльнай адукацыі С.В.Уклейка










Электронная версія адпавядае арыгіналу

04 Гарэлава 200 14 82

Admin
Admin

Кол-у паведамленняў : 10
Дата регистрации : 22/10/2017

Паглядзець профіль http://niechakiej.belarusianforum.com

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Вярнуцца да пачатку


 
Права доступа к этому форуму:
Вы не можаце адказваць на паведамленні