Павал Батуеў да Белгазпрамбанку

Перейти вниз

Павал Батуеў да Белгазпрамбанку Empty Павал Батуеў да Белгазпрамбанку

Ствараць тэмы автор Admin в Вт Кас 24, 2017 12:59 pm

Добры дзень!
Я з'яўляюся карыстальнікам паслугаў Белгазпрамбанку і вельмі задаволены якасцю абслугоўвання. За выключэннем некаторых досыць прынцыповых для мяне пытанняў, адказ на якія дапаможа мне зразумець, ці буду я і надалей карыстацца вашымі паслугамі.
1) З вялікім расчараваннем мушу канстатаваць, што ў банкаматах Белгазпрамбанку адсутнічае беларускамоўны інтэрфэйс (прынамсі ў банкаматах, усталяваных у Салігорску). Практычна ва ўсіх вашых канкурэнтаў на сённяшні момант такі інтэрфэйс ёсць. Прашу адказаць мне, ці плануе Белгазпрамбанк выкарыстанне беларускай мовы ў банкаматах і ці не з'яўляецца ігнараванне мовы нацыянальнай большасці свядомай палітыкай Банку.
2) Мне вядома, што аплікацыі Белгазпрамбанку  для іОS i для android у 2015 годзе былі прызнаныя найлепшымі сярод банкаў Беларусі. Гэта, на маю думку, абавязвае Банк і надалей трымацца высокіх стандартаў. Разам  з тым шэраг іншых банкаў ужо досыць даўно маюць беларускамоўны інтэрфэйс мабільных аплікацый. Прашу адказаць мне, ў якія тэрміны я магу чакаць з'яўленне аналагічнага функцыяналу ў аплікацыі Белгазпрамбанку.

Белгазпрамбанк

Admin
Admin

Кол-у паведамленняў : 10
Дата регистрации : 22/10/2017

Паглядзець профіль http://niechakiej.belarusianforum.com

Вярнуцца да пачатку Перейти вниз

Вярнуцца да пачатку


 
Права доступа к этому форуму:
Вы не можаце адказваць на паведамленні